Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых актывістаў АГП выпусьцілі з пастарунку


МАЗ
МАЗ
Затрыманых 17 кастрычніка ля прахадной менскага аўтазаводу актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антона Жылко і Дзьмітрыя Кавалгіна выпусьцілі з пастарунку.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна.

Актывісты раздавалі інфармацыйны бюлетэнь «Голас розуму» , які заклікае змагацца за сумленныя выбары ў Беларусі.

«У пастарунку іх пратрымалі тры гадзіны, узялі тлумачэньні і папярэдзілі, што могуць выклікаць па выніках экспэртызы канфіскаваных матэрыялаў», — паведаміла Красуліна ў фэйсбуку.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG