Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпевака пазбавілі ліцэнзіі за адмову батрачыць


Жасур Умераў
Жасур Умераў

Папулярны ва Ўзьбекістане сьпявак Жасур Умераў пазбаўлены права выступаць на сцэне з-за нежаданьня ўдзельнічаць у абавязковым зборы бавоўны.

Прадстаўнік агенцтва, які выдае падобныя дазволы, паведаміў радыё Свабода, што ліцэнзія Умерава была канфіскаваная, бо ён «сымуляваў хваробу, каб пазьбегнуць збору бавоўны, а яго песьні супярэчаць узьбецкаму мэнталітэту».

Усе узьбецкія артысты абавязаны атрымаць дазвол для выступаў на публіцы.

Шмат гадоў міжнародная супольнасьць крытыкуе ўзьбецкія ўлады за выкарыстаньне прымусовай дзіцячай працы на баваўняных палях. Ад нядаўняга часу ўлады прыцягваюць да збору бавоўны ня толькі дзяцей, але і настаўнікаў, актораў, лекараў і спартоўцаў.

Узьбекістан зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце экспарцёрам гэтай сыравіны. Летась больш за 100 міжнародных вытворцаў адзеньня байкатавалі узьбецкую бавоўну з-за выкарыстаньня дзіцячай працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG