Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пачалася вэндэта?


Цела зарэзанага ўраджэнца Ўзбэкістану знойдзенае ў раёне Бірулёва Ўсходняе, паведамляюць расейскія СМІ са спасылкай на паліцыю.

Інфармацыя аб знойдзеным целе зь вялікай колькасьцю нажавых ран на перагоне Курскай чыгункі паступіла ад дзяжурнага станцыі «Царыцына».

У аўторак увечары паліцыя затрымала каля 300 чалавек на поўдні Масквы — у раёне Цэнтральнае Чартанава каля мэтро «Праская» .

Прэс-служба МУС заявіла, што ўсе затрыманыя — «нацыяналістычна настроеныя грамадзяне, якія спрабавалі зьдзейсьніць супрацьпраўныя дзеяньні».

Раней у сацсетках зьявіліся заклікі прыйсьці на марш ад мэтро «Праская» да Бірулёва Заходняга, дзе напярэдадні адбыліся закалоты ў сувязі з забойствам 25-гадовага масквіча Ягора Шчарбакова.

Бірулёва стала месцам масавых забурэньняў пасьля забойства Шчарбакова. У аўторак паліцыя затрымала падазраванага ў забойстве Шчарбакова грамадзяніна Азэрбайджану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG