Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 кастрычніка: Сусьветны дзень харчаваньня, 200-я гадавіна «Бітвы народаў» пад Ляйпцыгам


«Бітва народаў» пад Ляйпцыгам
«Бітва народаў» пад Ляйпцыгам

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск, «Эўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Эўропы», Інстытут імя Гётэ ў Менску і Цэнтар візуальных і выканальніцкіх мастацтваў запрашаюць на публічную лекцыю рэжысэра Штэфана Кегі.

У прэсавым цэнтры Дома друку адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя на тэму «Супрацьдзеяньне гандлю людзьмі: вынікі працы, прафіляктычныя мерапрыемствы. Старт новай інфармацыйнай кампаніі па супрацьдзеяньні гандлю людзьмі». Бяруць удзел прадстаўнікі МУС і жаночых арганізацый. Пачатак у 11.00.

У Гарадзенскай вобласьці адбудзецца сумеснае выязное мерапрыемства Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры і Саюза пісьменьнікаў Беларусі па месцах, зьвязаных з жыцьцём і творчасьцю Францішка Багушэвіча.
У праграме: ўскладаньне кветак да помніка Багушэвічу ў Смаргоні, наведваньне Музэя-сядзібы Багушэвіча «Кушляны», ускладаньне кветак на магілу паэта ў вёсцы Жупраны.

Тбілісі, грузінска-расейскі бізнэс-форум.

Кіраў (Расея), разгляд апэляцыі па прысуду аднаму зь лідэраў расейскай апазыцыі Аляксею Навальнаму.

Сусьветны дзень харчаваньня.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1813 — пачалася «Бітва народаў» пад Ляйпцыгам, у якой удзельнічалі войскі Францыі, Рэйнскага саюзу, Польшчы, Аўстрыі, Прусіі, Расеі і Швэцыі^; скончылася паразай арміі Напалеона

1923 — Заснавана кінакампанія Ўолта Дыснэя.

1946 — Выкананы сьмяротны прысуд Нюрнбэрскага трыбуналу ў адносінах да нацысцкіх злачынцаў.

1964 — Кітай правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

1978 ― Караль Вайтыла абраны папам рымскім^; ён ўзяў сабе імя Ян Павал ІІ.

У гэты дзень нарадзіліся:

1854 — Оскар Уайлд, ангельскі літаратар.

1854 — Карл Каўцкі, нямецкі эканаміст, гісторык і публіцыст, адзін з лідэраў і тэарэтыкаў нямецкай сацыял-дэмакратыі.

1884 — Флярыян Ждановіч, беларускі актор і рэжысэр.

1886 — Давід Бэн-Гурыён, адзін з лідэраў сіянісцкага руху і стваральнік сучаснага Ізраіля.

1890 — Майкл Колінз, ірляндзкі нацыянальны герой, рэвалюцыянэр, палітычны і ваенны дзеяч

1927 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры

1935 — Барыс Забораў, беларускі мастак

1957 ― Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

1793 — Марыя Антуанэта, француская каралева, пакараная адсячэньнем галавы паводле прысуду рэвалюцыйнага трыбуналу
ЦЫТАТА ДНЯ

Пэсыміст — гэта чалавек, які скардзіцца на шум, калі да яго ў дзьверы грукаецца ўдача.

Оскар Уайлд
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG