Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойства ў Бірулёве: названае імя падазраванага


Пратэсты ў Бірулёве
Пратэсты ў Бірулёве

Чалавек, які падазраецца ў датычнасьці да забойства Ягора Шчарбакова, зьяўляецца выхадцам з Азэрбайджану, паведамілі ў прэс-службе МУС Расеі па Маскве.

«Гэта ўраджэнец Азэрбайджану 1982 году нараджэньня Архан Зэйналаў Захіт Аглы», – паведаміла Бі-Бі-Сі са спасылкай на прадстаўніка прэс-службы.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка Сьледчага камітэту Расеі Уладзімер Маркіна, у Расеі Зэйналаў жыве болей за 10 гадоў, сталага заробку ня меў і займаўся прыватным возьніцтвам. «Вядома, што ён запальчывы, агрэсіўны і злоўжывае сьпіртовымі напоямі», – сказаў Маркін, заявіўшы, што затрыманьне меркаванага злачынцы – пытаньне некалькіх гадзінаў.

У нядзелю некалькі соцень людзей у маскоўскім раёне Бірулёва зладзілі акцыю пратэсту, якая перарасла ў сутычкі з паліцыяй.

Удзельнікі акцыі патрабавалі знайсьці забойцаў 25-гадовага Ягора Шчарбакова, заколатага нажом у ноч на чацьвер на вачах у яго дзяўчыны ў Заходнім Бірулёве.

Мірны сход перарос у беспарадкі: некалькі маладых людзей пачалі біць вітрыны гандлёвага цэнтру «Біруза» і закідваць яго дымавымі шашкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG