Забег быў арганізаваны эўрадэпутатам Маркам Мігальскім і таварыствам «Праект Шлёнск».
Як паведамляе афіцыйны сайт Марэка Мігальскага, забег арганізавалі, каб данесьці да жыхароў Катавіц і ўсяе сылескай агламэрацыі зьвесткі пра стан грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і пра беларускіх палітычных вязьняў.
«Перадусім мы хацелі наблізіць да ўдзельнікаў спаборніцтваў постаць Міколы Статкевіча, кандыдата на выбарах прэзыдэнта ў Беларусі 2010 году, які цяпер адбывае прысуд у 6 гадоў пазбаўленьня волі ў закрытай турме ў Магілёве. Падчас забегу была прысутнай ягоная жонка Марына Адамовіч, якая ахвотна размаўляла з удзельнікамі і расказвала пра сытуацыю свайго мужа і барацьбу за ягоную свабоду», — паведамляе сайт Мігальскага.
Спаборніцтвы прайшлі ў катавіцкім парку імя Тадэвуша Касьцюшкі. Пяцікілямэтровую дыстанцыю прабеглі 50 удзельнікаў. Пераможцамі сталі Лех Главяк, які адолеў яе за 17 хвілін 13 сэкунд, і Агнешка Глонб — 20 хвілін 43 сэкунды.