Хакейная каманда Лукашэнкі выгуляла 12 кастрычніка ў дружыны Сэйму Латвіі — 6:5 (4:1, 2:3, 0:1) у таварыскім матчы, які адбыўся ў Менску на лядовай пляцоўцы клюбу «Юнацтва» у парку імя Горкага.
Дзьве шайбы ў складзе беларускай дружыны закінуў Андрэй Асташэвіч. Таксама вызначыліся Генадзь Савілаў, Дзяніс Курдзека, Андрэй Міхалёў і Павел Белы.
Аляксандр Лукашэнка зрабіў тры галявыя пасы партнэрам па камандзе.
Гульня трымала заўзятараў у напрузе да апошніх сэкундаў трэцяга пэрыяду. Каманда Лукашэнкі выйгравала зь перавагай у адну шайбу. Латвійскія хакеісты мелі шанец зраўняць лік, аднак у вырашальны момант сустрэчы гаспадары ўпэўнена і па-майстэрску згулялі ў абароне, паведамляе БелТА.