Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Індыю абрынуўся «Файлін»


На Індыю абрынуўся цыклён «Файлін»

На ўсходзе краіны больш за 400 тысяч чалавек ужо эвакуяваны з прыбярэжных раёнаў у бясьпечныя месцы .

Па дадзеных мясцовага дэпартамэнту мэтэаралёгіі, хуткасьць ветру дасягае 220 кілямэтраў у гадзіну. Экспэрты Цэнтра папярэджаньня тайфунаў ВМС ЗША ў Ганалулу кажуць, што яна можа ўзрасьці да 315 км/г. Па клясыфікацыі лёнданскага Цэнтра вывучэньня трапічных штормаў " Файлін" адносіцца да вышэйшай, пятай катэгорыі.

Стыхія нясе з сабой ліўні і трохмэтровыя хвалі. Цыклён дасягнуў сушы ў раёне горада Гапалпур у штаце Адзіша. Ён таксама закране штат Андхра Прадэш.

Аналягічнае стыхійнае бедзтва ў 1999 годзе забрала жыцьці больш за 10 тысяч чалавек у штаце Адзіша, але цяпер улады падрыхтаваліся лепш. Незадоўга да таго як цыклён дасягнуў сушы у яго больш не было эпіцэнтру, што азначае, што павялічваецца плошча сушы, якую закрануць вятры цыклёна, паведамляе Асашыэйтэд прэс, спасылаючыся на амэрыканскіх мэтэаролягаў.

Чакаецца, што шлях цыклёна закране раёны Індыі, дзе пражывае як мінімум 12 мільёнаў чалавек. Мэтэаролягі прадказваюць, што сіла ветру цыклёну ня сьціхне яшчэ каля 12 гадзін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG