Турэцкую тэлевядучую Гездэ Кансу звольнілі пасьля зьяўлення ў эфіры ў сукенцы зь вялікім выразам на грудзях.
Як паведамляе турэцкая англамоўная газета Hürriyet Daily News, вопратку вядучай раскрытыкаваў прадстаўнік кіроўнай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.
Прэс-сакратар партыі Хусэйн Чэлік не згадаў імя вядучай або назву тэлеканалу, але заявіў, што «экстрэмальныя» сукенкі ў тэлеэфіры непрымальныя. Неўзабаве пасьля выступу высьветлілася, што Гездэ Кансу, якая зьявілася ў адкрытай сукенцы на канале ATV, звольненая. Пасьля гэтага Чэлік падкрэсьліў, што ён не называў ніякіх імёнаў і меў поўнае права выказаць сваё меркаваньне як прыватны глядач, і як палітык.
Чуткі пра звальненьне Кансу былі афіцыйна пацьверджаныя 8 кастрычніка, да гэтага прадусар шоў заявіў толькі, што вядучая можа прапусьціць наступны выпуск праграмы з-за напружанага працоўнага раскладу. 9 кастрычніка стваральнікі шоў апублікавалі заяву, у якім падкрэсьлілі, што вядучая звольненая не з-за сукенкі, а з-за падачы і стылю, якія не адпавядаюць задачам праграмы.
Партыя справядлівасьці і разьвіцьця, якую ўзначальвае прэм’ер Рэджэп Эрдаган, пазыцыянуе сябе як умеркавана кансэрватыўную і фармальна падтрымлівае заходнія каштоўнасьці. Пры гэтым крытыкі абвінавачваюць кіроўную партыю ў ісламізьме і адыходзе ад прынцыпаў сьвецкай дзяржавы.