ПАДЗЕІ ДНЯ
Сустрэча са Шведзкай пісьменніцай Эвай Суса, якая ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі (Менск, вул. К. Лібкнехта, 98) будзе прэзэнтаваць перакладзеную на беларускую мову сваю кнігу для дзяцей «Сьнежны чалавек». Пачатак сустрэчы ў 12.00. Вядучая імпрэзы — беларуская пісьменьніца, казачніца, аўтарка некалькіх кніг для дзяцей Алена Масла.
У менскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца імпрэза, удзел у якой возьмуць шведзкі літаратар Гунар Ардэліюс і беларуская аўтарка Ксенія Шталянкова. Вядучая сустрэчы — пісьменніца . Пачатак а 18.00. Тэма вечара — літаратура для падлеткаў, асаблівасьці яе напісаньня і прамоцыі, абмен актуальным досьведам паміж беларускімі і швэдзкімі творцамі.
13 кастрычніка — Дзень працаўнікоў культуры Беларусі.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1795 — у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.
1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні К.Пянткоўскага выходзіць другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр». Рукапіс быў пасланы аўтарам выдаўцу два гады раней.
1929 — у Менску пачаўся рух трамваяў.
У гэты дзень нарадзіліся:
1896 — Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасьці.
1925 — Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (1979-1990).
1953 — Вячаслаў Ракіцкі, беларускі мастацтвазнаўца, тэатральны і кінакрытык, сцэнарыст і рэжысэр дакумэнтальнага кіно, перакладчык, журналіст. З 1988 да 1999 года працаваў у недзяржаўным часопісе «Спадчына» загадчыкам аддзела, галоўным рэдактарам. Сталы аўтар Радыё Свабода ад 1997 году. Ад 2000 года — аўтар тыднёвай перадачы «Беларуская Атлянтыда», якая выходзіла ў эфір болей за дзесяцігодзьдзе. Выбраныя тэксты зь яе склалі кнігу «Беларуская Атлянтыда: Рэаліі і міфы эўрапейскай нацыі», што выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды» ў 2006 годзе. У 2010 годзе пабачыла сьвет «Беларуская Атлянтыда. Кніга другая: Міты і брэнды калянізаванай нацыі». У 2011 годзе выйшла кніга «Сто адрасоў свабоды». 1980-2010«. Прынцыповы нацыяналіст, мастацкі касмапаліт, майстар joie de vivre.
У гэты дзень памерлі:
1986 — Андрэй Бембель, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі.
2001 — Максім Лужанін, беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Гэй, гусьляр, гусьляр!
Ты удар, удар
Па струнах-званах,
Дай нам зь песень дар,
Дум вялікіх чар,
К сонцу зорны шлях,
Дай, гусьляр, гусьляр!»
Янка Купала, пачатак верша «Гусьляр».