Прэмію атрымаюць тры навукоўцы — Марцін Карплюс (Унівэрсытэт Страсбуру, Францыя, і Гарвардзкі ўнівэрсытэт, ЗША), Майкл Лэвіт (Стэнфардзкі ўнівэрсытэт, ЗША) і Ар'е Варшэль (Унівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі, ЗША).
Як гаворыцца ў прэсавым паведамленьні Нобэлеўскага камітэту, гэтыя тры навукоўцы ў сваёй працы здолелі спалучыць клясычную фізыку, якая дазваляе спрашчаць вылічэньні, і квантавую фізыку, з дапамогай якой можна ствараць мадэлі хімічных рэакцыяў. "Сёньня кампутар нагэтулькі ж важны інструмэнт для хімікаў, як і прабірка. Мадэляваньні настолькі рэалістычныя, што яны прадказваюць вынікі традыцыйных экспэрымэнтаў.