Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі журналіст баіцца, ён пашырае прастору страху»


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут

На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў карэспандэнт «Газэты Выборчай», актывіст Саюзу палякаў у Беларусі Андрэй Пачобутам.

У выдавецтве Editio на польскай мове выйшла кніга гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута «Сыстэма Беларусь». Прэзэнтацыя кнігі ў Варшаве прызначаная на 23 кастрычніка, але ў штодзённіку Rzeczpospolita ўжо зьявілася першая рэцэнзія пад загалоўкам «Тэатар Лукашэнкі».

У 2011-м годзе суд прызнаў Андрэя Пачобута вінаватым у парушэньні крымінальнага артыкула аб паклёпе на прэзыдэнта. Журналіста пакаралі трыма гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.

Яшчэ адну крымінальную справу, пра паўторны паклёп на кіраўніка дзяржавы, завялі на Пачобута ўлетку 2012 году. У сакавіку 2013 году справу спынілі на падставе адсутнасьці ў дзеяньнях журналіста складу злачынства.

23 верасьня сёлета суд вырашыў вызваліць Андрэя Пачобута ад прызначанага судом пакараньня на 3 гады з адтэрміноўкай на два гады за «паклёп на прэзыдэнта» на падставе таго, што ў пэрыяд адтэрміноўкі «асуджаны законапаслухмянымі паводзінамі даказаў сваё выпраўленьне».

Чытаць адказы Андрэя Пачобута можна тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG