Выставу прадстаўляе амбасада Японіі ў Беларусі. Яна прымеркавана да 40-годзьдзя ўсталяваньня адносін паміж гарадамі-пабрацімамі Менскам і Сэндаем, а таксама да 200-годзьдзя з дня нараджэньня Ёсіфа Гашкевіча, першага консула Расейскай імпэрыі ў Японіі, аўтара першага ў сьвеце японска-расейскага слоўніка. Ёсіф Гашкевіч нарадзіўся ў вёсцы Малі Астравецкага раёну ў 1814 годзе.
Выстава прадстаўляе каля ста ўзораў сучаснага прамысловага дызайну 1990–2000-х гадоў, а таксама экспанаты пасьляваеннага пэрыяду — 1950-х гадоў.
На адкрыцьці выставы прысутнічала дэлегацыя зь японскай амбасады на чале з амбасадарам Японіі ў Беларусі Сігэхіра Міморы. Пасьля Горадні выстава накіруецца ў Менск, а затым у Кёльн.