У шорт-ліст трапілі Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікола Статкевіч (Беларусь), Эдвард Сноўдэн (ЗША) і пакістанская школьніца-праваабаронца Малала Юсуфзай.
Пра гэта паведаміў эўрадэпутат Марэк Мігальскі ў сваім тўітэры.
Тройку кандыдатаў зь Беларусі на прэмію Сахарава прапанаваў Марэк Мігальскі разам з польскімі эўрадэпутатамі Яцкам Пратасэвічам і Філіпам Качмаракам.
Ляўрэат будзе выбраны 10 кастрычніка старшынямі ўсіх дэпутацкіх групаў, якіх у Эўрапарлямэнце сем.Уручэньне прэміі адбудзецца ў Страсбуры 20 кастрычніка, паведамляе сайт Эўрапарлямэнту.
Прэмія імя Сахарава, заснаваная ў 1998 годзе, мае грашовую вартасьць у 50 тысяч эўра і зьяўляецца галоўнай узнагародай Эўразьвязу ў галіне правоў чалавека.
Раней прэмію Сахарава атрымлівалі кіраўнік руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Прэміяй Сахарава ўзнагароджваюцца асобы і арганізацыі за асаблівы ўклад у абарону правоў чалавека. Намінантаў на прэмію вылучаюць дэпутацкія фракцыі Эўрапарлямэнта або групы дэпутатаў, якія павінны сабраць у падтрымку свайго кандыдата не менш за 40 подпісаў. Першымі ляўрэатамі прэміі Эўрапарлямэнта імя Сахарава ў 1988 годзе сталі Нэльсан Мандэла і дысыдэнт часоў СССР Анатоль Марчанка, які памёр у сьнежні 1986 ў савецкай турме.
A więc Malała, Snowden i bialoruscy więźniowie polityczni reprezentowani przez 3 osoby-Bialackiego, Statkiewicza i Lobou! #Sacharow

— Marek Migalski (@mmigalski) September 30, 2013