Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За партрэты Статкевіча на майках — штрафы

абноўлена

Цэнтральны суд Менску разгледзеў адміністрацыйныя справы супраць Кірыла Жываловіча, Яўгена Напоркі, Максіма Дубоўскага і Андрэя Вісловіча.

16:08 Максім Дубоўскі таксама пакараны на 20 базавых велічынь

Максіма Дубоўскага судзілі без адваката. Ягоная адвакатка спадарыня Казак у той момант абараняла іншага затрыманага Андрэя Вісловіча і папрасіла суд пачакаць, пакуль папярэдні працэс скончыцца. Але судзьдзя Вікторыя Шабуня пачала працэс без удзелу адваката.

15:55 Яўген Напорка і Андрэй Вісловіч — 20 базавых велічынь

15:40 Кірыл Жываловіч пакараны 20 базавымі велічынямі

Жываловіч: «Лічу, што ў сёньняшніх умовах толькі жорсткія патрабаваньні да беларускіх уладаў з розных бакоў здольныя зрабіць першы крок да вольнай Беларусі. Трэба патрабаваць ад уладаў датэрміновага вызваленьня без усялікіх ўмоваў Мікалая Статкевіча і ўсіх іншых палітвязьняў. Інакш мы будзем з вамі і далей сустракацца ў падобных абставінах каля судоў, і там будуць распавядаць, у якіх кашулях, у якіх кальсонах і якога колеру мы павінны жыць, бегаць і працаваць».

15:05 Пачаўся працэс над Андрэем Вісловічам. Судзьдзя Якунчыхін

Андрэй паведаміў суду, што прыйшоў на запрашэньне сябра. Стаялі і рыхтаваліся да прабегу. Ніякай увагі мінакоў не імкнуліся прыцягнуць.

14:50 Пачаўся працэс над Кірылам Жываловічам. Судзьдзя Вікторыя Шабуня не пусьціла ў залю журналістаў і правабаронцаў.
8 мільёнаў штрафу за майкі са Статкевічам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:12 0:00

14:20 Журналістаў і супрацоўнікаў serabranka.by прывезьлі ў суд. Разам з імі даставілі і майкі, у якіх былі апранутыя хлопцы падчас затрыманьня.

Напярэдадні суду журналіст Кірыл Жываловіч заявіў Радыё Свабода: «Незалежна ад выраку суду, я сам буду вызначаць, якую майку мне апранаць».

Журналістаў і тэхнічных супрацоўнікаў каманды інтэрнэт-праекту serabranka.by вінавацяць у «парушэньні вызначанага парадку правядзеньня сходу, мітынгу, вулічнага шэсьця, дэманстрацыі, пікетаваньня».

Жываловіч, Напорка, Дубоўскі і Вісловіч меліся ўдзельнічаць у фэстывалі бегу «Кубак выкліку», які прайшоў 28 верасьня ў Менску.

Прычынай затрыманьня маглі стаць майкі, у якіх каманда выйшла на старт. На іх быў зьмешчаны партрэт былога кандыдата на прэзыдэнта, палітзьняволенага Мікалая Статкевіча і надпіс: «Серабранка — за спорт, Беларусь і Статкевіча».

Кірыл Жываловіч і Марына Адамовіч
Кірыл Жываловіч і Марына Адамовіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG