Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выпусьціў Баўмгертнэра з КДБ ня дзеля Пуціна


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін на вайсковых вучэньнях 26 верасьня
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін на вайсковых вучэньнях 26 верасьня
Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мера стрыманьня генэральнаму дырэктару «Ўралкалія» Ўладзіславу Баўмгертнэру была зьмененая пасьля звароту ягонай маці, а не зьвязаная з прыездам у Беларусь прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, паведамляе Інтэрфакс.

«Пад гарантыю ягонай маці яго выпусьцілі», — заявіў Лукашэнка падчас сьвяткаваньня «Дажынак» у Жлобіне. «Маці зь ім жыве, глядзіць за сваім сынам. Маці вельмі добры і харошы чалавек, напэўна. Няхай падзякуе толькі сваёй маці, а не Лукашэнку, Пуціну ці Мядзьведзеву», — сказаў Лукашэнка журналістам.

«Маці зьвярнулася да мяне зь лістом тры-чатыры дні таму, яна прыяжджала сюды, як мне дакладалі, яна прасіла зьмякчыць меру стрыманьня. Сьледчыя паглядзелі на гэтую праблему абсалютна незалежна і палічылі магчымым на гэтым этапе выпусьціць яго зь вязьніцы на кватэру пад хатні арышт. Ён аплочвае сам кватэру, усе паслугі. Ён нябедны чалавек», — дадаў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG