Зварот да прэзыдэнта Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ з просьбай захаваць у структуры гэтай міжнароднай арганізацыі спэцыяльную рабочую групу па Беларусі рыхтуе кааліцыя «За сумленныя справядлівыя выбары дзеля лепшага жыцьця».
Адпаведнае рашэньне прыняла сёньня на сваім першым паседжаньні рада новай кааліцыі, — паведаміў Свабодзе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
«Прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Беларусі, дэлегацыя якога ўваходзіць у Парлямэнцкую асамблею, разам са сваімі хаўрусьнікамі з Расеі і Казахстану пачалі кулюарную працу па ліквідацыі групы. Яны скарысталіся тым, што старшыня групы Ута Цапф гэтай восеньню не балятавалася ў Бундэстаг. А значыць, яна болей ня будзе дэпутатам Парлямэнцкай асамблеі. На гэтай хвалі беларуская дэлегацыя пачала ўгаворваць дэпутатаў зь іншых краін: гэтая група непатрэбная, яна толькі замінае агульнай супрацы.
Вядома, нельга назваць працу рабочай групы па Беларусі эфэктыўнай. Але віна за нязробленае ляжыць ня столькі на ёй, колькі на беларускай уладзе. Таму мы будзем пераконваць кіраўніцтва Парлямэнцкай асамблеі ў неабходнасьці захаваць групу».
Свабода яшчэ 5 сакавіка першай паведаміла пра рашэньне Уты Цапф. У эксклюзіўным інтэрвію нашаму радыё кіраўніца групы з сумам прызналася: «Я не дасягнула нічога».
Палітоляг Андрэй Фёдараў лічыць, што за захаваньне рабочай групы па Беларусі трэба змагацца:
«Захаваньне групы было б добрай справай. Вядома, разьлічваць на нейкія грандыёзныя вынікі яе дзейнасьці не выпадае. Але ж яна існавала і пэрыядычна нагадвала асамблеі пра тыя праблемы, якія тут існуюць. І гэта было станоўчым.
Зьмяніць нешта яна не магла. Як не маглі гэта зрабіць і некаторыя іншыя міжнародныя арганізацыі. Але рабочая група, калі яна застанецца, будзе і надалей нагадваць пра становішча ў Беларусі. І ў гэтым будзе карысьць».
22 верасьня ў Менску адбылася канфэрэнцыя палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, на якой была дэ-факта ўтвораная новая кааліцыя дэмакратычных сілаў «За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця „Талака“».. Напярэдадні дэклярацыю падпісалі 7 грамадзкіх і палітычных арганізацыяў: Аб’яднаная грамадзянская партыя, БПЛ «Справядлівы сьвет», аргкамітэт Партыі «Надзея», аргкамітэт партыі «Беларускі рух», аргкамітэт Беларускай партыі працоўных, незарэгістраванае аб’яднаньне «Маладая Беларусь», кампанія «За справядлівыя выбары». Да новай кааліцыі далучыліся некалькі дзясяткаў НДА.