Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 верасьня судзяць журналіста Андрэя Пачобута


У судзе Ленінскага раёну Горадні заплянаваны разгляд справы журналіста Андрэя Пачобута, які ў ліпені 2011 года быў асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта» на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.

Паседжаньне прызначанае на 15.30.

Сачыце за падзеяй на сайце Радыё Свабода.


20 верасьня скончыўся пэрыяд адтэрміноўкі пакараньня Пачобута. У ліпені 2011-га яго асудзілі за «паклёп на прэзыдэнта». Пасьля сканчэньня адтэрміноўкі, суд можа прыняць адно з рашэньняў:
• вызваліць Пачобута;
• падоўжыць адтэрміноўку выкананьня пакараньня;
• накіраваць асуджанага для адбываньня прызначанага судом пакараньня.

У 2011-м Ленінскі суд Горадні прызнаў Пачобута вінаватым у парушэньні крымінальнага артыкулу «паклёп на прэзыдэнта». Журналіста пакаралі трыма гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Ад 6 красавіка 2011 года ўтрымлівалі ў сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы, а вызвалілі яго ў залі суду 5 ліпеня пад падпіску аб нявыезьдзе.

Яшчэ адну крымінальную справу аб паўторным паклёпе на кіраўніка дзяржавы, завялі на Пачобута ўлетку 2012 г. У сакавіку 2013 г. справу спынілі ў сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях журналіста складу злачынства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG