Уступнымі словамі канфэрэнцыю адкрылі надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка, а таксама кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Яцэк Міхалоўскі.
Шарэпка і Міхалоўскі наведалі Курапаты, дзе ўсклалі вянкі і кветкі да крыжа грамадзянам Польшчы, якія загінулі ў Беларусі, а таксама да каменя ўсім тым, хто загінуў падчас рэпрэсій.
Каля крыжоў у Курапатах амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка яшчэ раз выказаў сваё бачаньне сучаснага стаўленьня да супольнай беларуска-польскай гісторыі:
«Тут ёсьць польская прысутнасьць: тут ёсьць польскі крыж, тут ёсьць былыя грамадзяне Польшчы, многія зь іх тут былі забітыя. Мы пра гэта ведаем, і ў нас ёсьць такая традыцыя, што ў месцах, дзе ляжаць забітыя людзі, мы запальваем сьвечкі. Гэтую традыцыю мы стараемся падтрымліваць і ў Беларусі. Мы суседзі, і ў нас шмат агульнага, нашай гісторыі тысяча гадоў. Мы хочам, каб мы больш гаварылі пра паўстаньне, пра агульнагістарычныя падзеі ў цэлым. І каб мы знайшлі магчымасьць увесь час гэта вывучаць і дасьледаваць, а ня толькі з нагоды юбілейнай гадавіны. Канфэрэнцыя, якую мы арганізавалі, — гэта пачатак такой дыскусіі. Для мяне як гісторыка паводле адукацыі гісторыя заўсёды была вельмі важнай. І я думаю, што кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю. Калі гэтага няма, тады ўзьнікаюць складанасьці, у тым ліку і паміж народамі. Бо калі народы ня ведаюць праўдзівай гісторыі, як гэта было ў мінулым, то на гэтым можна спэкуляваць. А калі ёсьць веданьне гісторыі, то тады спэкуляваць на гістарычных падзеях вельмі цяжка».
Таксама яны ўсклалі кветкі да шыльды ў памяць Кастуся Каліноўскага ў Менску, на вуліцы Каліноўскага.