Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавяла ягоная сястра Яніна зь вёскі Канюхі Маладэчанскага раёну. Як жа арыштавалі ксяндза Лазара?
«31 траўня яго тэлефон ня быў даступны. Я пачала хвалявацца, бо ад нас ён павінен быў ехаць у Барысаў. Да 7-га чэрвеня мяне супакойвалі, што ён, магчыма, у Польшчы. Але нават калі ён быў у Польшчы, то быў даступны. Я падала заяву ў міліцыю ў Маладэчна. Дагэтуль абзванілі і лякарні, і моргі,
і ў ДАІ. Не было ніякай інфармацыі, мы вельмі перажывалі. І пасьля падачы заявы ў міліцыю мне праз гадзіну патэлефанавалі з КДБ і сказалі: „Ваш брат жывы-здаровы, ён затрыманы“. І на гэтым паклалі слухаўку. Я засумнявалася, думала, можа, нехта пераняў і трымае, выкуп хоча. Я зноў зьвярнулася ў міліцыю. 11-га мне зноў патэлефанавалі вечарам з КДБ і сказалі, што 12-га ў 11 гадзін ён будзе тэлефанаваць маці, каб яна была ля тэлефона. Ён толькі сказаў, што „маліцеся, трэба будаваць касьцёл“. Нумар тэлефону зафіксаваўся, і я стала па ім тэлефанаваць. Калі папрасіла, каб назваліся, там паклалі трубку. Я дала гэты тэлефон у міліцыю. Потым паехала ў Менск да біскупа. Ён пацьвердзіў, што ксёндз Лазар затрыманы, але там нічога ня ведаюць, што і ім цяжка, перажываюць, нікога да яго не пускаюць. І што трэба маліцца».
Пасьля гэтага спадарыня Яніна сустрэлася з адвакатам, які пацьвердзіў, што ксёндз затрыманы. 3-га жніўня ксяндзу Лазару дазволілі перадаць перадачу ў СІЗА КДБ:
«Спачатку не хацелі прымаць, а потым да сьледчага патэлефанавалі, і яны дазволілі. Толькі малітоўнік і ружанчык яны не ўзялі. Сказалі, што нельга. А так перадалі прадукты і бялізну. Напісалі таксама заяву, каб дазволілі спатканьне і яшчэ адно тэлефанаваньне, бо мама перажывае, ня сьпіць, мы так баімся яе згубіць. Каб яна хоць голас яго пачула. Але пакуль няма дазволу. Хутчэй за ўсё, яго нехта падставіў. Можа, нехта ад зайздрасьці, што пабудаваў гэты касьцёл і туды яго накіравалі. У Барысаве ён быў каля месяца, а дагэтуль у Мар’інай Горцы. Гэта ж трэба званіць ва ўсе званы, бо трымаюць невінаватага».
Сястра Яніна пакуль ня ведае, у чым дакладана абвінавачваюць яе брата. Паводле адваката, гэта таямніца сьледзтва.
«Ён не вінаваты. І чаму так строга, што нельга ні патэлефанаваць, ні ўбачыцца зь ім? Адвакат сказаў, што бачыўся з ксяндзом Лазарам. Адчувае сябе, кажа, добра, там лекар каля яго. Яго некуды перавялі, і там яму нібыта лягчэй. Але я баюся гэтаму верыць, бо як ён там сябе можа добра адчуваць?! Ён пасьля апэрацыі, хворы, і ціск, яму патрэбныя лекі. Але лекаў не бяруць, кажуць, што там усё ёсьць».
Сястра Яніна кажа, што яе брата-ксяндза любілі.
«Мама атрымлівае пэнсію, кажа, падорым яму. Ён жа ўсё на касьцёл. Усё клапаціўся, каб пабудаваць, каб было прыгожа. Я езьдзіла, яму дапамагала. Зямлю вазілі, каменьне, і ён усё каб сам рабіць. Так стараўся, усё дзеля касьцёла. Пабудаваў адзін, кажа, буду брацца за іншы».
26 ліпеня Аляксандар Лукашэнка на будоўлі менскага аквапарку паведаміў журналістам, што супрацоўнік беларускіх спэцслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы. «Мы нядаўна затрымалі аднаго з здраднікаў, які ў спэцслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы зьвязаны з замежнымі дзяржавамі і ня толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасьці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой», — заявіў кіраўнік Беларусі.
Ксёндз Лазар раней служыў у Мар’інай Горцы і Рудзенску (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці), а ў красавіку быў прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Спасланьня Духа Сьвятога ў Барысаве (Менская вобласьць). Ён грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гарадзенскай сэмінарыі, а затым у Польшчы.
«31 траўня яго тэлефон ня быў даступны. Я пачала хвалявацца, бо ад нас ён павінен быў ехаць у Барысаў. Да 7-га чэрвеня мяне супакойвалі, што ён, магчыма, у Польшчы. Але нават калі ён быў у Польшчы, то быў даступны. Я падала заяву ў міліцыю ў Маладэчна. Дагэтуль абзванілі і лякарні, і моргі,
патэлефанавалі з КДБ і сказалі: „Ваш брат жывы-здаровы, ён затрыманы“. І на гэтым паклалі слухаўку