«Пытаньне пра эксгумацыю трупа Ігара Пцічкіна цяпер вырашыць не ўяўляецца магчымым з-за таго, што судова-мэдычная экспэртыза трупа Пцічкіна не завершана, а іншых падстаў для эксгумацыі трупа ў сьледзтва няма», — гаворыцца ў лісьце.
Там адзначаецца, што пасьля завяршэньня судова-мэдычнай экспэртызы пытаньне пра мэтазгоднасьць эксгумацыі трупа Пцічкіна будзе вырашана.
«Гэтай адпіскай яны пацьвярджаюць, што Ігара Пцічкіна забілі і яны цягнуць час, каб усё замяць», — сказала сястра Ірына карэспандэнту Свабоды.
Сваякі і сябры зьбіраюцца ўшанаваць памяць Ігара Пцічкіна хвілінай маўчаньня каля менскай турмы на вуліцы Валадарскага ў суботу, 14 верасьня, а 13-й гадзіне дня.
Сястра Ірына кажа: сваякі і сябры хочуць нагадаць, што памятаюць яе брата Ігара Пцічкіна і ўсіх тых, хто загінуў у СІЗА.
«Таксама мы хочам згадаць усіх, хто загінуў у СІЗА, бо я ўпэўнена, што адтуль вывезьлі ня толькі майго брата. Проста ня ўсе пра гэта гавораць — забіраюць трупы і ціхенька хаваюць. Няхай і тыя людзі, у якіх ёсьць загінулыя, далучацца да гэтага. Дагэтуль, выходзіць, ніхто не падымаў гэтае пытаньне, усе баяліся. Усе баяцца. Але яны нарваліся цяпер на тых людзей, якія не баяцца», — сказала карэспандэнту Радыё Свабода сястра Ігара Пцічкіна Ірына.
Паведамленьне пра хвіліну маўчаньня зьявілася ў суполцы «Ўкантакце», прысьвечанай Ігару Пцічкіну.
Менчуку Ігару Пцічкіну быў 21 год. Пцічкіна пакаралі 3 месяцамі арышту за тое, што кіраваў аўтамабілем, ня маючы правоў. Для адбыцьця пакараньня Ігара Пцічкіна зьмясьцілі ў менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага 30 ліпеня, а ўжо 4 жніўня вязень памёр.