Пра гэта паведамляе Нацыянальны зьвяз вытворцаў малака Расеі («Саюзмалако»).
Увоз сьметанковага масла зь Беларусі ў студзені-ліпені гэтага году зьменшыўся на 53,2% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году (амаль на 15 тыс. тон) — да 13,9 тыс. тон.
Пастаўкі сыроў і тварагу скараціліся на 2,9% (на 1,2 тыс. тон) — да 41,8 тыс. тон, цэльнага малака — на 51,3% (амаль на 60 тыс. тон) — да 55,5 тыс. тон.
Пастаўкі беларускага сухога і канцэнтраванага малака затое павялічыліся на 2,5% (на 1,6 тыс. тон).
Пасьля таго як распачалася «калійная» вайна паміж Менскам і Масквой, кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка заявіў пра сур’ёзныя прэтэнзіі да якасьці беларускай малочнай прадукцыі.
Віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч паведаміў, што расейскі ўрад даручыў ведамствам «больш інтэнсіўна займацца» пытаньнямі рызыкаў увозу ў Расею сельгаспрадукцыі зь Беларусі, бо «ёсьць прэтэнзіі да якасьці і бясьпекі па шэрагу [відаў. — РС] прадукцыі». Расейскі міністар сельскай гаспадаркі Мікалай Фёдараў ня выключыў прыняцьця дадатковых захадаў, каб запэўніць бясьпеку беларускіх прадуктаў харчаваньня.
28 жніўня Анішчанка заявіў, што санітарная служба незадаволеная якасьцю беларускай малочнай прадукцыі, якая прадаецца ў Расеі: «Толькі ў Маскоўскай вобласьці было абсьледавана 240 узораў беларускай малочнай прадукцыі. Зь іх 72 узоры, або 30%, не адпавядалі паказчыкам якасьці і бясьпекі. Вымушаны канстатаваць, што ў рэгіёнах, якія зьяўляюцца асноўнымі спажыўцамі беларускай прадукцыі, перш за ўсё малочнай, за апошні час мы рэгістравалі факты продажу прадукцыі, якая не адпавядае артыкулу 36 Тэхнічнага рэглямэнту на малако і малочную прадукцыю», — сказаў тады Анішчанка.
«У прыватнасьці, ёсьць пытаньні да тварагу крупчастага і сьметанковага масла вытворцаў „Савушкін прадукт“ і „ГМЗ № 1“ Менску і іншых беларускіх прадпрыемстваў, узятых на дасьледаваньне ў расейскіх гандлёвых сетках», — паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляду.
У 2009 годзе Расея ўвяла забарону амаль на ўсю беларускую малочную прадукцыю. Прычына — невыкананьне беларускімі вытворцамі новага расейскага тэхнічнага рэглямэнту на малако. Пазьней забарону зьнялі.