Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС чакае праверанай інфармацыі пра Балтуцкага


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

Прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных у інтэрвію «Свабодзе» сказаў, што ня схільны давяраць розным «галасам», таму варта пачакаць інфармацыі з больш надзейных крыніцаў.

«Магчыма, нейкі беларус сапраўды займаўся чымсьці супрацьпраўным на тэрыторыі ЗША — значыць, будзе асуджаны. У гэтым выпадку, без усялякага сумневу, консульская служба будзе ажыцьцяўляць консульскі нагляд за ўмовамі яго ўтрыманьня, калі такая патрэба сапраўды будзе. У Злучаных Штатах, як правіла, праблемаў з гэтым няма. На маю думку, нічога тут такога экстраардынарнага».

Падазрэньні ў тым, што Сяргей Балтуцкі нібыта працаваў пад прыкрыцьцём беларускага ўраду, спадар Савіных назваў абсурднымі: «Усё зло на сьвеце, калі верыць „Голасу Амэрыкі“, ажыцьцяўляецца з санкцыі рэжымаў, якія ЗША не даспадобы. Насуперак здароваму сэнсу і рэальнай сытуацыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG