Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ будзе сачыць за разьмеркаваньнем зямлі паміж інвэстарамі


Урад Беларусі ўнёс зьмены ў парадак прадстаўлення зямлі інвэстарам. Цяпер за разьмеркаваньнем зямлі будзе сачыць КДБ.

Савет міністраў унёс зьмены ў палажэньне «Аб парадку заключэньня, зьмяненьня, спыненьня інвэстыцыйных дамоваў з Рэспублікай Беларусь», якое было прынята ў 2011 годзе. Згодна са зьменамі, на працягу аднаго дня пасьля прыняцьця рашэньня пра конкурс паміж інвэстарамі дзяржаўны орган абавязаны будзе паведаміць пра гэта Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

Акрамя гэтага, раней дзяржаўны орган мусіў прыняць рашэньне пра заключэньне інвэстыцыйнай дамовы на працягу 30 дзён. Цяпер, пры ўмове, што інвэстару патрабуецца зямельны ўчастак, гэты тэрмін павялічваецца да 60 дзён.

Паводле палажэньня, прынятага ў 2011 годзе, калі на пэўны ўчастак зямлі прэтэндавала некалькі інвэстараў, дзяржаўны орган самастойна вызначаў, каму даць зямлю і з кім заключыць адпаведную інвэстыцыйную дамову. Цяпер гэтае рашэньне павінна прымацца па выніках конкурсу.

Новы парадак прадстаўленьня зямлі інвэстарам уступіў у сілу з 1 верасьня 2013 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG