Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных зазначыў «Свабодзе», што пакуль афіцыйнага камэнтара ягонага ведамства на заяву прэзыдэнта Армэніі аб далучэньні да Мытнага саюза няма:
«Пакуль мы яшчэ ня бачылі афіцыйна гэта ўсё, таму пакуль ня можам адрэагаваць. Мне трэба ўдакладніць. Сёньня, праз дзень ці два афіцыйная пазыцыя ў любым выпадку будзе агучаная».
Аб жаданьні Армэніі далучыцца да Мытнага саюза 3 верасьня заявіў прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян. Ён паведаміў пра такі намер Ерэвану ў Маскве на сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным.