Прыйшла радасная для кожнага шчырага беларуса навіна: «За адмову адказваць па-беларуску дырэктара ЖЭСа аштрафавалі на 500 тысяч».
Кароткі дэтэктыў разгортваецца ў некалькіх уступных радках да журналісцкага матэрыялу: суседзі пішуць данос у міліцыю на нібыта незаконныя дзеяньні жыхара Глеба Лабадзенкі. Міліцыя кіруе данос у ЖЭС, а там начальства без праверкі выносіць папярэджаньне. Кароткае ліставаньне, і... Начальства ЖЭС пакаранае за адмову ўжыць беларускую мову ў афіцыйнай перапісцы з маральна пацярпелым ад паклёпу пра незаконную перапляніроўку ў кватэры!
***
Ці ня кожны беларус, які публічна ўжывае родную мову ў сваёй краіне, хоць раз сутыкаўся зь непрыняцьцем з таго боку: службоўца ці проста наёмнага работніка, прадавачкі, напрыклад.
З асабістага досьведу зазначу: пазытыўная рэакцыя мне сустракаецца часьцей. А яшчэ – неразуменьне, нібыта я жартую ці «маюся дурасьцю». Рэзка адмоўная рэакцыя ў маёй практыцы вельмі рэдкая. І рэагаваць на адмоўнасьць хочацца рэзка – за замах на мае нацыянальныя гонар і годнасьць. Ну сапраўды, ці можа абразіць расейскамоўнага беларуса непаважлівае стаўленьне да яго расейскай мовы? Эмацыйна-ідэалягічны культ «вялікай і магутнай» расейскай мовы застаўся ў савецкіх часах. Расейская мова ў Беларусі – выключна ўтылітарная зьява.
У некаторых камэнтах якія-кольвек іншыя матывы ўчынку Глеба Лабадзенкі, апроч утылітарных, папросту не разглядаюцца:
– Трызьненьне лезе ў галаву;
– Задаволіў свой капрыз;
– Глебу захацелася папіярыцца.
***
Не сакрэт, што большасьць прыхільнікаў беларускай мовы пазьбягаюць канфрантацыі на моўнай глебе. Як казаў вядомы ў свой час актывіст Адраджэньня: «Я прыходжу ў краму набыць шкарпэткі і не зьбіраюся губляць час на лінгвістычныя дыскусіі з прадавачкай на тэму шкарпэткі/носки». Гэта практычнае тлумачэньне. А псыхаэмацыйнае ў тым, што ты робісься прыкметным, ты ня проста камунікуеш, а зьдзяйсьняеш чын.
Журналіст Глеб Лабадзенка зрабіў чын, і атрымаў канкрэтны эфэкт:
– Рэзанансны матэрыял для калегаў па СМІ;
– Бонус грамадзяніну;
– Смак перамогі.
Прэцэдэнт натхніць многіх на актыўнае ўжываньне судоў у адстойваньні сваіх моўных правоў, – падумаў я, і мяркую, ня я адзіны.
І тут чытаю камэнтар Стася Карпава:
– Па мне толькі зараз народ паціху пачынае ўспрымаць мову зноў як мову. Як сродак зносін. Вось пачынаюць загойвацца гэтыя раны, нанесеныя саўком. А цяпер вельмі можа быць, што мова зноў стане проста чырвоным сьцяжком, і ня болей.
Асьцярога ў тым, што калі пачаць актыўна выкарыстоўваць закон для абароны сваіх моўных, чытай – маральных – правоў, то шмат хто з «таго боку» раззлуецца, і будзе ставіцца да беларускай мовы адмоўна, калі перад тым аніяк ня ставіўся.
***
Як адказаць на замах на нацыянальныя гонар і годнасьць? Калі перада мною слабаадукаваны і кепска выхаваны чалавек, я карыстаюся гіроніяй. Гэта калі ў выніку чалавек да канца не разумее, але адчувае, што яму намякнулі на недалёкасьць і хамаватасьць. Зь дзяржаўнымі інстытутамі перапісвацца не даводзілася, але мяркую, што не завастраў бы ўвагу на мове адказу. Губляньне часу чыстай вады, – падумаў бы я.
І вось створаны прэцэдэнт. Ані я, ані мае знаёмыя раней ня ведалі, што службоўцы абавязаныя адказваць на мове звароту. Наўрад ці начальнік ЖЭС уяўляў, што пачынае цягацца з журналістам, які падмацаваўся юрыдычнай кансультацыяй.
Як глядзіць «крэпкі хазяйсьцьвеньнік» на беларускую мову ў афіцыйнай перапісцы? (Падключаем гіронію, а прамоўленае трасянкай савецкае словазлучэньне аўтаматычна гучыць іранічна, калі не саркастычна). Беларуская мова на рабоце для крэпкага хазяйсьцьвеньніка – марнаваньне часу і непатрэбшчына, практычнага сэнсу нуль, а тады навошта яно трэба?
Але ж ёсьць панятак элемэнтарнай ветлівасьці. Ветлівасьць сталася слабым зьвяном начальніка. І яго пакаралі. Ня ведаю як у выпадку з Глебам, але даводзілася чуць, як людзі пераносяць сваю незадаволенасьць агульным станам рэчаў у краіне на дробных і буйнейшых начальнікаў. Няпрыязь за іх нявыхаванасьць і недалёкасьць, за самаўпэўненасьць, за тое, што такіх вось начальнікаў шмат, што трэба выдаткоўваць шмат сілаў і часу, каб штосьці ім даказаць, за тое, што ў іх усё павязана.
***
Калі гісторыя імгненна атрымала мэдыйны рэзананс, начальнік публічна выбачыўся:
– Вінаваты, гэта мой асабісты промах.
Ні ў матэрыялах СМІ, ні ў камэнтарах чытачоў не надалі вялікай увагі таму, з чаго ўласна пачаўся канфлікт: з таго, што ЖЭС прыняў інфармацыю з даносу суседа як факт, і на падставе даносу зрабіў папярэджаньне.
Што адказаў ЖЭС на пратэст журналіста – мы ня ведаем. Мы ведаем, што далей пачалася спрэчка з-за беларускай мовы.
Нечаканы паварот у выглядзе адлупу за сьляпую падтрымку суседа-даношчыка.
А якое з парушэньняў для вас важней у гэтай гісторыі: тое, што ЖЭС стаў на бок даношчыка, ці што не адказаў на беларускай мове?