Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць уцекачоў з Сырыі дасягнула 2 мільёнаў


Больш за два мільёны чалавек пакінулі Сырыю з пачатку грамадзянскай вайны ў гэтай краіне.

Пра гэта ў аўторак паведаміла Ведамства ААН у справах уцекачоў. Арганізацыя адзначае, што за апошнія 12 месяцаў колькасьць уцекачоў павялічылася амаль у дзесяць разоў.

Прадстаўнік ведамства Антоніа Гутэрэс заявіў, што «Сырыя ператварылася ў самую вялікую трагедыю стагодзьдзя».

Паводле інфармацыі ААН, штодня амаль пяць тысячаў сырыйцаў прыбываюць у суседнія з Сырыяй дзяржавы. Колькасьць жа ўнутрана перамешчаных асоб у краіне перавысіла чатыры мільёны.

Як чакаецца, у сераду ў Жэнэве пройдзе сустрэча прадстаўнікоў ААН зь міністрамі Ірака, Ярданіі, Лібана і Турцыі — краін, куды ў асноўным прыбываюць сырыйцы. На ёй будуць асуджацца шляхі павелічэньня міжнароднай дапамогі ўцекачам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG