Адмысловай рэзалюцыяй Асамблея абвясьціла 30 жніўня Міжнародным днём ахвяр гвалтоўных зьнікненьняў.
«Сваякі і групы грамадзянскай супольнасьці, якія займаюцца ахвярамі гвалтоўных зьнікненьняў, павінны быць абароненыя ад пагроз і рэпрэсій, павінна быць забясьпечаная падтрымка іх дзейнасьці,» — гаворыцца ў звароце, прынятым экспэртамі Камітэту ААН па гвалтоўных зьнікненьнях і працоўнай групы ААН па гвалтоўных зьнікненьнях.
«Сем’і зьніклых без вестак і няўрадавыя арганізацыі — часам адзіныя галасы ў сваёй краіне, якія заклікаюць да праўды, справядлівасьці, кампэнсацыі шкоды для ахвяраў і інфармацыі пра гвалтоўна зьніклых як на нацыянальным, і на міжнародным узроўні,» — гаворыцца ў дакумэнце.
Камітэт і працоўная група выказваюць занепакоенасьць тым, што «некаторыя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, якія працуюць у гэтай галіне, сутыкаюцца з сур’ёзнымі цяжкасьцямі ў ажыцьцяўленьні сваёй дзейнасьці ў сувязі з паслабленьнем падтрымкі, якую яны атрымліваюць, у тым ліку фінансавай». «Мы часам ехалі некалькі дзён, каб дабрацца да дому сваякоў ахвяраў гвалтоўнага зьнікненьня, якія зазнаюць перасьлед. Транспарт і сувязь вельмі дарагія. Калі мы ня можам быць у кантакце зь імі, як мы можам абараніць гэтыя сем’і?» — адзначаюць экспэрты ААН. — Сёньня мы яшчэ раз аддаем даніну павагі сваякам, арганізацыям грамадзянскай супольнасьці і ўсім тым жанчынам і мужчынам, якія нястомна змагаюцца за правы ахвяр гвалтоўных зьнікненьняў і за выкараненьне гэтай агіднай практыкі".
У Беларусі ахвярамі гвалтоўных палітычна матываваных зьнікненьняў зьяўляюцца палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі, тэлежурналіст Зьміцер Завадзкі.