Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 чэрвеня — вечарына памяці Віктара Ганчара

абноўлена

Віктар Ганчар
Віктар Ганчар

Праваабаронцы, журналісты і палітыкі зьбяруцца, каб згадаць зьніклага апанэнта Лукашэнкі Віктара Ганчара.

Вечарына пачнецца а 18-й гадзіне 18 чэрвеня ў менскай сядзібе БНФ па адрасе: вуліца Чарнышэўскага, 3.

Імпрэза пройдзе ў рамках кампаніі «Мы не забудзем», якую ладзіць моладзевае крыло БХД — Маладыя хрысьціянскія дэмакраты.

Старшыня БХД Віталь Рымашэўскі лічыць, што тэма зьніклых палітыкаў павінна пастаянна ўздымацца ў беларускім грамадзтве:

«У справе зьніклых палітыкаў кропка дагэтуль не пастаўленая нават беларускімі ўладамі. Тэрмін для магчымага разгляду гэтых спраў сканчаецца ў пачатку наступнага году, калі за тэрмінам даўнасьці гэтыя справы пойдуць у архіў, магчыма на доўгія гады. Таму менавіта сёньня нам трэба патрабаваць ад уладаў, каб гэтыя выпадкі зьнікненьня палітыкаў расьсьледаваліся. Таксама трэба гаварыць беларускаму грамадзтву пра зьніклых палітыкаў, бо многія ці ня ведаюць, ці пасьпелі забыць.Таксама я лічу, што нават у дэмакратычным асяродку гэтая тэма не асьвятляецца належным чынам, таму што ў нас ёсьць рэчы, якія небясьпечна ўзгадваць. Зьніклыя палітыкі — акурат з такіх. Але насамрэч якраз пра гэта варта крычаць і біць у званы».

У рамках кампаніі «Мы не забудзем» ужо прайшлі вечарыны памяці Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага.

Былы дэпутат Вярхоўнага Савету, віцэ-прэм’ер і старшыня ЦВК Віктар Ганчар быў выкрадзены ў Менску 16 верасьня 1999 году разам зь бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім. Вінаватых не знайшлі дагэтуль. Беларускія і замежныя экспэрты заяўляюць пра дачыннасьць беларускіх уладаў да зьнікненьня Віктара Ганчара і іншых апанэнтаў Лукашэнкі.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ТУТ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG