У Аргентыне да пажыцьцёвага зьняволеньня за злачынствы супраць чалавечнасьці ў гады кіраваньня ваеннай хунты ў 1976-1983 гадах асуджаныя 11 былых афіцэраў узброеных сіл і паліцыі.
Сярод асуджаных - былы марскі афіцэр Альфрэда Астыс, вядомы як "бялявы анёл сьмерці" - яго прызналі вінаватым у катаваньнях, забойствах і выкраданьні людзей. Усе асуджаныя былі супрацоўнікамі сакрэтнай турмы "ЭСМА" у Буэнас-Айрэсе, дзе загінулі каля 5 тысяч палітвязьняў. Некаторыя зь іх былі яшчэ жывымі скінутыя з самалётаў у Атлянтычны акіян.
Пра злачынствы распавядае міжнародны аглядальнік Радыё Свабода, экспэрт па Лацінскай Амэрыцы Аляксандр Госьцеў:
- Я б назваў асуджаных "вернымі сабакамі" дыктатуры, якія знаходзяцца пры любым фашысцкім, ультраправым рэжыме. Паглядзіце на паслужны сьпіс Альфрэда Астыса. Ён быў ваенна-марскім афіцэрам. Ён ня быў прафэсійным контрвыведчыкам або прафэсійным катам. Месца, дзе адбываліся гэтыя катаваньні, дзе зьнікалі людзі, гэта ваенна-марская школа. Чаму была яна абраная? Мабыць, таму што менавіта сярод нейкай групы марскіх афіцэраў знайшліся самыя выканаўчыя, самыя жорсткія і самыя прафэсійныя каты і забойцы. Тыя падзеі, якія мы цяпер успамінаем, гэта толькі частка так званай "бруднай вайны", якая ў 1970-я гады ішла ў Аргентыне, Чылі, Уругваі, Бразыліі, Парагваі, Балівіі і іншых краінах Лацінскай Амэрыкі. І ўсюды існавалі ў той час ваенныя хунты, ўльтраправыя дыктатары, якія выдатна сябравалі адзін з адным і каардынавалі свае дзеяньні ў падаўленьні таго, што яны лічылі камуністычнымі інтрыгамі, левымі рухамі, апазыцыяй. А фактычна вялася вайна з уласным народам...
Без чалавека, які аддае загады, але асабіста сам нікога не забіў, натуральна, ня будзе і сяржантаў і капітанаў, якія дзесяткамі тысяч катуюць, гвалцяць. У канцы мінулага года другое пажыцьцёвае зьняволеньне атрымаў галоўны ідэоляг хунты - генэрал Хорхэ Відэла, які ў 1976 годзе і зьдзейсьніў ваенны пераварот. А той жа Альфрэда Астыс - ён радавы кат, але вельмі выканаўчы. У Лацінскай Амэрыкі яго заўсёды памятаюць.
Гэтыя працэсы ідуць няспынна, прычым ня толькі ў Аргентыне, Чылі ці ў Уругваі, але і ў Эўропе, таму што сярод зьніклых без вестак, забітых вельмі шмат грамадзян эўрапейскіх краін - Гішпаніі, Францыі.
Адкуль такія людзі ўзяліся ў такой масавай колькасьці ў Аргентыне і Чылі? На працягу дзесяцігодзьдзяў іх вельмі якасна і сьвядома рыхтавалі ва ўсякіх ваенных вучэльнях. З канца XIX стагодзьдзя Чылі, Аргентына, Бразылія, Уругвай арыентаваліся ў ваенным справе і ў ваеннай ідэалёгіі на Нямеччыну. Спачатку - на кайзэраўскую Нямеччыну, потым былі цесныя сувязі з гітлераўскім рэжымам. У той жа ФРР пасьля Другой сусьветнай вайны праводзілася палітыка дэнацыфікацыі. А ў Аргентыне, Чылі ці Парагваі гэтага ніхто не рабіў, дзесяцігодзьдзямі ўсё гэта там працягвалася. Паглядзіце хоць бы на іх уніформу - гэта ўсё вельмі нагадвае прускія ці нацысцкія ўзоры. Гэтыя тоненькія падкручаныя вусікі, гэтыя афіцэрскія стэкі, гэты сталёвы, жорсткі погляд - гэта быў культ. Ну, а калі існуюць культ і ідэалёгія, натуральна зьяўляюцца і такія выканаўцы.
У Лацінскай Амэрыцы шмат і ўвесь час кажуць пра неабходнасьць расьсьледаваньня гэтых злачынстваў. Па-першае, страшна вялікая колькасьць ахвяраў. Афіцыйна забітых - 10 тысяч, зьніклых бязь вестак - прыкладна 30 тысяч. А ў дадзеным выпадку што такое "зьніклыя бязь вестак"? Відавочна гэта не які-небудзь малады чалавек, які проста ўзяў і пайшоў з хаты. Былі сьведкі, што яго хапалі на вуліцы і везьлі ў адну з такіх паўлегальных турмаў, і потым ніхто яго ніколі не бачыў - ясна, што яго забілі. 70 тысяч чалавек уцяклі з краіны. Гэта велізарныя лічбы для Аргентыны. Падобныя лічбы ёсьць і ва ўсіх суседніх краінах.
Ішла вайна ва ўсіх гэтых краінах, і яе нельга нават назваць грамадзянскай вайной. Калі мы гаворым пра вайну, значыць, абодва бакі трымаюць зброю ў руках. У дадзеным выпадку ішла вайна супраць уласнага насельніцтва, людзей, якія ні ў чым не былі вінаватыя... А пад ворагамі разумеліся лідэры прафсаюзаў, журналісты, сьвятары, студэнты універсітэтаў.
Налічваецца велізарная колькасьць жанчын, зьніклых бязь весткі і забітых. У Аргентыне існуе рух былых жонак і маці, зьніклых бязь вестак, - рух Plaza de Mayo (гэта плошча ў Буэнас-Айрэсе, куды рэгулярна гэтыя жонкі, маці і сёстры выходзілі з патрабаваньнем разабрацца нарэшце ў лёсе зьніклых). Рух існуе да гэтага часу.
Усё гэта адбывалася 30-40 гадоў назад, яшчэ жывыя ахвяры, жывыя каты, жывыя сваякі зьніклых, выплываюць усе новыя і новыя сьведчаньні, зьяўляюцца ўсе новыя і новыя доказы. Гэтая тэма неверагодна важная, яна ў Лацінскай Амэрыцы прысутнічае заўсёды, і яна, я думаю, бліжэйшыя гады будзе вельмі актуальная.

Усё гэта адбывалася 30-40 гадоў назад, яшчэ жывыя ахвяры, жывыя каты, жывыя сваякі зьніклых, выплываюць усе новыя і новыя сьведчаньні, зьяўляюцца ўсе новыя і новыя доказы
Без чалавека, які аддае загады, але асабіста сам нікога не забіў, натуральна, ня будзе і сяржантаў і капітанаў, якія дзесяткамі тысяч катуюць, гвалцяць. У канцы мінулага года другое пажыцьцёвае зьняволеньне атрымаў галоўны ідэоляг хунты - генэрал Хорхэ Відэла, які ў 1976 годзе і зьдзейсьніў ваенны пераварот. А той жа Альфрэда Астыс - ён радавы кат, але вельмі выканаўчы. У Лацінскай Амэрыкі яго заўсёды памятаюць.
Гэтыя працэсы ідуць няспынна, прычым ня толькі ў Аргентыне, Чылі ці ў Уругваі, але і ў Эўропе, таму што сярод зьніклых без вестак, забітых вельмі шмат грамадзян эўрапейскіх краін - Гішпаніі, Францыі.
Адкуль такія людзі ўзяліся ў такой масавай колькасьці ў Аргентыне і Чылі? На працягу дзесяцігодзьдзяў іх вельмі якасна і сьвядома рыхтавалі ва ўсякіх ваенных вучэльнях. З канца XIX стагодзьдзя Чылі, Аргентына, Бразылія, Уругвай арыентаваліся ў ваенным справе і ў ваеннай ідэалёгіі на Нямеччыну. Спачатку - на кайзэраўскую Нямеччыну, потым былі цесныя сувязі з гітлераўскім рэжымам. У той жа ФРР пасьля Другой сусьветнай вайны праводзілася палітыка дэнацыфікацыі. А ў Аргентыне, Чылі ці Парагваі гэтага ніхто не рабіў, дзесяцігодзьдзямі ўсё гэта там працягвалася. Паглядзіце хоць бы на іх уніформу - гэта ўсё вельмі нагадвае прускія ці нацысцкія ўзоры. Гэтыя тоненькія падкручаныя вусікі, гэтыя афіцэрскія стэкі, гэты сталёвы, жорсткі погляд - гэта быў культ. Ну, а калі існуюць культ і ідэалёгія, натуральна зьяўляюцца і такія выканаўцы.
Адкуль такія людзі ўзяліся ў такой масавай колькасьці ў Аргентыне і Чылі? На працягу дзесяцігодзьдзяў іх вельмі якасна і сьвядома рыхтавалі ва ўсякіх ваенных вучэльнях. З канца XIX стагодзьдзя Чылі, Аргентына, Бразылія, Уругвай арыентаваліся ў ваенным справе і ў ваеннай ідэалёгіі на Нямеччыну