Чэскі прафэсар-лінгвіст Іржы Марван браў удзел у ХV зьезьдзе славістаў у Менску. У Лінгвістычным унівэрсытэце ён разам з калегамі прэзэнтаваў зборнік артыкулаў чэскіх і беларускіх аўтараў «Чэскае ўсьведамленьне Беларусі», які выйшаў накладам 500 асобнікаў у Празе і ўтрымлівае ў сабе матэрыялы зь беларускай лінгвістыкі і філялёгіі, а таксама культуры, гісторыі, фальклярыстыкі і эканомікі. Са спадаром Марванам пагутарыў карэспандэнт Радыё Свабода.
— Чаму чэхі цікавяцца беларускай мовай і культурай? У чым гэтая цікавасьць выяўляецца?
— Беларусістыка ў Празе заснаваная на тым, што ў нас вельмі моцная ўкраіністыка. А калі ёсьць моцныя ўкраіністы, то яны імгненна пачынаюць цікавіцца і беларускай мовай. Дарэчы, у адрозьненьне ад іншых краінаў, у Чэхіі іншымі славянскімі мовамі займаюцца самі чэхі. А, напрыклад, у Польшчы беларускую мову дасьледуюць пераважна беларусы ці ўраджэнцы Беларусі.
— Вы інсьпіравалі стварэньне зборніка «Чэскае ўсьведамленьне Беларусі» і прысьвяцілі яго Зьезду славістаў у Менску. Чаму вам пэрсанальна цікавая наша мова?
— Мяне вельмі хвалююць мовы, якія знаходзяцца ў цяжкай сытуацыі. Я разглядаю іх у кантэксьце лінгваэкалёгіі і лінгваэтыкі. Лічу вельмі важным этычны падыход да моваў. Бо калі разглядаць мову выключна як інструмэнт камунікацыі і мысьленьня, то нам не патрэбная моўная разнастайнасьць. Нават ёсьць тэорыя, паводле якой да канца гэтага стагодзьдзя застанецца толькі тры мовы: ангельская, гішпанская і кітайская. Я не падзяляю такі падыход. Наадварот, я веру, што родная мова кожнага чалавека — гэта частка яго душы.
— Чаму самім беларусам у большасьці не цікавая свая мова?
— Гэтае пытаньне вы павінны задаваць у першую чаргу сабе. Замежнікі ня могуць ведаць шмат пра ваш народ. Але я думаю, што гэта натуральны працэс постсацыялістычнага пэрыяду. Псыхалёгія сацыялізму, матэрыялізму палягала ў тым, каб ігнараваць духоўныя аспэкты жыцьця чалавека. Ідэя была ў тым, што іншыя мовы не патрэбныя, калі ўсе разумеюць па-расейску і могуць будаваць камунізм, карыстаючыся адной агульнай мовай. Але беларуская мова — гэта парадокс, таму што яна панесла найбольшую шкоду ў Савецкім Саюзе. Відаць, гэта адбылося таму, што яна найбліжэйшая да расейскай мовы. Армянская ці казаская мова настолькі далёкія ад расейскай, што немагчыма стварыць «трасянку» ці нейкага іншага моўнага вырадка. Другая прычына — тое, што Беларусь была часткай расейскай імпэрыі, дзе беларуская мова лічылася дыялектам, прычым не каштоўным. Я мяркую, што беларусы доўгі час лічылі, што не належаць да цэнтру грамадзтва. І каб нейкім чынам далучыцца да гэтага цэнтру, яны імкнуліся перайсьці на расейскую мову. Гэта не фэномэн: нешта падобнае можна назіраць у сытуацыі лужычанаў, якія, каб трапіць у мэйнстрым, імкнуцца да нямецкай мовы, нямецкага грамадзтва.
— Што далей будзе зь беларускай мовай?
— Нягледзячы на мноства неспрыяльных фактараў, я аптыміст. Ёсьць некалькі тэорыяў узнаўленьня моваў, якая бліжэйшая да Беларусі — цяжка сказаць. Але дакладна можна сьцьвярджаць, што гэтая справа — справа маладога пакаленьня, людзей, якія выхоўваюць сябе і іншых. Гэта заўсёды элітная меншасьць. Але ад іскры пачынаецца полымя. Чым больш вы станеце эўрапейцамі, тым больш вы станеце беларусамі. Праблема ў тым, што тут застаецца жалезная заслона, якую зруйнавалі палякі і ўкраінцы і павінны зруйнаваць беларусы.
— Апроч падабенстваў у лінгвістычнай плоскасьці, што яшчэ яднае чэхаў і беларусаў?
— Чэхія даволі далёкая, але яна можа добра дапамагчы беларусам. Напрыклад, сваім прыкладам узнаўленьня мовы. У Чэхіі прыязна ставяцца да беларусаў. У Празе шмат месцаў абазначаныя як тыя, якія зьвязаныя гістарычна зь Беларусьсю. Асобы, якія яднаюць нашыя краіны, гэта Францішак Скарына, Васіль Захарка, Міхась Забэйда-Суміцкі, Пётра Крэчэўскі, Ларыса Геніюш, Васіль Быкаў і шмат іншых.
— Некалькі супрацоўнікаў Радыё Свабода таксама спрычыніліся да стварэньня зборніка «Чэскае ўсьведамленьне Беларусі»…
— Найперш вялікі ўнёсак зрабіў Юрась Бушлякоў. Мы з укладальнікам Міхалам Вашэчкам прыходзілі на Радыё Свабода разоў пяць, там Юрась пазнаёміў нас зь іншымі сябрамі рэдакцыі. Адзін зь іх стаў нашым аўтарам — гэта Ян Максімюк, які, з майго лінгвістычнага пункту гледжаньня, падрыхтаваў самы сэнсацыйны матэрыял для зборніка: ён сам сканструяваў новую мікрамову — падляскую. Таксама дзякуючы Юрасю мы зьвязаліся з Генадзем Бураўкіным, які напісаў цікавую прадмову да выданьня. Юрась Бушлякоў да канца жыцьця моцна перажываў за беларускую мову, нягледзячы на хваробу.