Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: па 400 даляраў на чалавека


Нацыянальны статыстычны камітэт падлічыў, што за першае паўгодзьдзе беларусы агулам зарабілі 203,7 трыльёна рублёў.

Такім чынам, прыбытак у разьліку на душу насельніцтва складае 3 мільёны 587,8 тысячы рублёў у месяц, то бок амаль па 400 даляраў на кожнага беларуса.

У параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году рэальныя грашовыя прыбыткі (прыбыткі за вылічэньнем падаткаў, збораў, унёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) вырасьлі на 19,8%.

Самы вялікі прырост рэальных прыбыткаў — у менчукоў: 21,2%. Наймарудней растуць прыбыткі ў Магілёўскай вобласьці: прырост 18,3% у параўнаньні зь першым паўгодзьдзем 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG