На ім сабраліся каля 600 дасьледчыкаў з 35 краін сьвету. Беларускія навукоўцы спадзяюцца прыцягнуць іх увагу да праблемаў нацыянальнай мовы ў Беларусі.
Удзел у менскім зьезьдзе, акрамя навукоўцаў славянскіх краін — такіх, як Украіна, Расея, Польшча, Славенія, — бяруць і прадстаўнікі неславянскіх дзяржаў: Нарвэгіі, Японіі, Нямеччыны. ЗША. Прадстаўніца Ўкраіны Міраслава Кацуба гэтак выказалася пра свой удзел у форуме:
«Мы супрацоўнікі інстытуту мастацтвазнаўства з Кіева. Для нас прыезд у Менск — вялікая падзея і радасьць. Мы бачым пэрспэктыву гэтага зьезду ў кантактах з калегамі з замежных краін, абмеркаваньні падобнай навуковай тэматыкі і папаўненьні свайго навуковага багажу. Дзякуем Менску за запрашэньне».
Цягам пяці дзён навуковы форум мае разгледзець тэндэнцыі і кірункі разьвіцьця славянскіх моў за гады, якія прамінулі ад папярэдняга зьезду, а таксама абмеркаваць гісторыю і ўзаемадзеяньне славянскіх моў. На сэкцыях, камісіях і круглых сталах беларускія навукоўцы — удзельнікі форуму — перадусім плянуюць прыцягнуць увагу міжнароднай навуковай грамадзкасьці да праблемаў беларускай мовы, кажа ўдзельніца зьезду, намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім:
«Мы чакаем увагі да праблемаў уласна беларускіх і да беларускай мовы. Як пісала ў сваім звароце Таварыства беларускай мовы, нашая нацыянальная мова ў нашай краіне — у найгоршым стане сярод усіх іншых славянскіх моў. Таму мы б хацелі, каб гэта сталася аб’ектам увагі і ацэнкі».
Яшчэ адзін удзельнік форуму ад Беларусі, пісьменьнік Васіль Якавенка, у сваю чаргу, не ўскладае вялікіх спадзяваньняў на выніковасьць зьезду ў справе належнага разгляду праблемаў беларускай мовы і культуры:
«Баюся, што гэты зьезд стане прапагандысцкай імпрэзай для ўсхваленьня нашых уладаў. Баюся, што так будзе, бо ўсё тое, да чаго прыкладае руку наша ўлада, усе гэтыя мерапрыемствы ператвараюцца ў прапагандысцкія шоў».
Госьць зьезду, былы міністар і дыплямат, пісьменьнік Анатоль Бутэвіч мяркуе, што адным з галоўных вынікаў Міжнароднага зьезду славістаў у Менску мае стаць большая вядомасьць Беларусі ў сьвеце:
«Падзея, канечне, важная. Мне падаецца, што гэта дадасьць магчымасьці аб’ектыўнага бачаньня праблем, сытуацый, добрых спраў у краіне. А ў выніку — розгаласу пра Беларусь у сьвеце. Бо калі мы спадзяемся, што нас у сьвеце добра ведаюць, то гэта далёка ня так. Гэта таксама вельмі важна».
Міжнародны зьезд славістаў у Беларусі адбываецца пры ўдзеле ўраду краіны, Нацыянальнай акадэміі навук, Менгарвыканкаму. На ўрачыстым адкрыцьці, якое адбылося ў канцэртнай залі «Менск», прывітальнае слова ад Лукашэнкі зачытаў намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Аляксандар Радзькоў.
Міжнародныя зьезды славістаў — буйныя навуковыя форумы, прысьвечаныя праблемам разьвіцьця славянскіх моваў, літаратураў, культураў, фальклёру ў іх узаемадзеяньні. Форум праводзіцца з 1929 году кожныя пяць гадоў у розных славянскіх краінах.
Зьезд будзе працаваць у Менску да 26 жніўня.