Мы дзялілі апэльсін,
Многа нас, а ён адзін,
Гэта долька — для яжа,
Гэта долька для чыжа...
Добры быў дзіцячы вершык. Праўда, дзецям рэдка прызнаюцца, што іх таксама дзеляць. У тым ліку яшчэ не народжаных. А дзеляць іх, разам з дарослымі, спэцыяльныя дзядзькі на спэцыяльных трыбунах, а вочы ў дзядзек такія добрыя-добрыя... Як у Ганібала Лектара.
Дзядзькі называюцца Вялікія Палітыкі. Усялякія міністры па справах акупаваных тэрыторый... то бок замежных справаў. Кожнаму зь іх пры ўступленьні на пасаду варта было выдаваць сымбалічны нож. Таму што справа ў іх ад Нэронавых часоў адна — дзяльба здабычы. Перавыхоўваць іх бессэнсоўна. Бо іх многа. А ты адзін.
Гэта долька — для Гітлера.
А гэтая — для Сталіна.
А гэтая — якому-небудзь міністру Лаўрову.
А гэтая — аматарам канструктыўных дыялёгаў і адмены санкцый.
А ты там, пад коркай, сядзі і маўчы.
Наш адрас ня дом і ня вуліца. Наш адрас — Сфэра Нечых Інтарэсаў, мікрараён імя 23 жніўня, завулак 17 верасьня, чацьвёртая магілка зьлева. Так было і так ёсьць. Ты думаў, ты жывеш у Беларусі? Наіўны. Гэтая назва ўжываецца толькі дзеля маскіроўкі. Трэба ж дазволіць тубыльцам пагуляцца ў псэўданімы; даць ім пазабаўляцца сувэрэнітэтам і незалежнасьцю. Сапраўднае найменьне ўсіх гэтых тэрыторый, гэтых «крывавых земляў» — Сфэра Інтарэсаў. Вялікіх, прагных і нязьменна чужых.
Праўда, чыіх менавіта, на мапе не напісана. Бо мапа сакрэтная, і тыя, хто яе складалі, добра ведалі, што мапы маюць уласьцівасьць рэгулярна мяняць свае колеры і пагранічныя лініі. Гэта — тая Эўропа, дзяліць якую ніколі не было ні сорамна, ні ганебна. Мір тут заўжды залежаў ад таго, ці дамовяцца паміж сабой картографы. Антанта і бальшавікі, Молатаў і Рыбэнтроп, якія-небудзь сяргеі івановы зь якімі-небудзь брусэльскімі таварышамі. Акіянія на дадзены момант ня хоча ваяваць з Эўразіяй — і вось ты жывеш у расейскай Сфэры Інтарэсаў, і дзеці твае будуць жыць, і ўнукі; а захоча — дык усё, можа, і памяняецца. А ты жыві: Сфэра Інтарэсаў — гэта ж так інцярэсна. Лепш ужо жыць у Сфэры нечых інтарэсаў, чым сярод тых, хто інцерасуецца. Бо інакш могуць паслаць Адстойваць Інтарэсы — а гэта зусім ня так цікава.
Адзначаць дзень памяці ахвяраў нацызму і камунізму 23 жніўня, калі быў падпісаны той самы гнюсны і цынічны пратакол — гэта, безумоўна, правільна. Толькі вось з кім адзначаць — і ці ёсьць у тых, хто адзначае, на гэта права? Хіба гульні ў Сфэры інтарэсаў і ў сакрэтныя пратаколы адышлі ў мінулае? Хіба не адчуваецца ў вялікім і малым сьвеце маўклівай згоды «аддаць Расеі расейскае» — і хай робіць там, што хоча: хоць да люстраной гладкасьці танкамі адпрасуе ўсе тыя чачэніі і іншыя землі ня з нашай пясочніцы. Хіба, ківаючы на «ўнутраныя справы дзяржавы» і заплюшчваючы вочы на акупацыі і генацыд, заходні палітык не падпісвае свайго «сакрэтнага пратаколу», свайго Пакту Молатава-Рыбэнтропа?
Але гэта ўсё такія дробязі. Значна прыемней з усьмешкай, паціскаючы рукі дарагім усходнім партнэрам, уздыхнуць па ахвярах 39-га. Эўропа цяпер іншая. Перадзеленая. Для каго навечна, а ў каго проста ножык затупіўся.