Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт выкрыў «энэргетычную мафію» на чале з Таўпянцом


Эдуард Таўпянец
Эдуард Таўпянец

Справу супраць былога першага намесьніка міністра энэргетыкі Эдуарда Таўпянца выдзелілі ў асобную вытворчасьць, але замарозілі ў сувязі з хваробай абвінавачанага.

Сьледчы камітэт унёс у Міністэрства энэргетыкі прадстаўленьне ў сувязі з крымінальнай справай, якая тычыцца Бярозаўскай ДРЭС.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Сьледчы камітэт.

Сьледчыя выявілі «лабіраваньне інтарэсаў ААТ „Теплоэнергосервис-ЭК“ (Екацерынбург), якое насіла працяглы характар».

У тэксьце прадстаўленьня гаворыцца, што галоўным сьледчым упраўленьнем СК завершанае папярэдняе расьсьледаваньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да былога начальніка ўпраўленьня матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў і вытворчай інфраструктуры ДВА «Белэнэрга» Гоўзіча, які быў старшынёй конкурсных камісіяў на таргах па закупу абсталяваньня для патрэбаў Бярозаўскай ДРЭС, і былога дырэктара ААТ «Белэнэргаснабкамплект» Жукава.

Іх абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 426 КК (перавышэньне службовых паўнамоцтваў).

«Крымінальная справа па абвінавачваньні былога першага намесьніка міністра энэргетыкі Таўпянца Э. Ф. у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 42 КК, выдзеленая ў асобную вытворчасьць, папярэдняе расьсьледаваньне прыпынена і будзе працягнута пасьля лячэньня абвінавачанага», — паведамілі ў Сьледчым камітэце.

Таўпянец, Гоўзіч і Жукаў абвінавачваюцца ў наўмысным учыненьні дзеяньняў, якія выходзяць за межы іх правоў і паўнамоцтваў, пры правядзеньні закрытых таргоў на закуп абсталяваньня для патрэбаў Бярозаўскай ДРЭС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG