Яго хваліў сам Набокаў. А гэта штосьці ды значыць, калі прыгадаць, што з сучасных пісьменьнікаў Набокаў вышэй за ўсё ставіў сябе, любімага. Праўда, ніякага «новага раману» Уладзімер Уладзімеравіч не прызнаваў: «ёсьць толькі талент Роб-Грые і жменька ўдачлівых камэрсантаў ад літаратуры», казаў ён, і «новараманістаў» гэта вельмі злавала. Усіх, акрамя самога Роб-Грые, які загадкава маўчаў сабе ў бараду і знакаміты чырвоны шалік.
Адкуль такая пахвала? Зразумела, Набокаў пабачыў у Роб-Грые свайго вучня. А можа, і змахнуў сьлязу, успомніўшы створанага ім некалі пісьменьніка Сэбастыяна Найта: аднаго з герояў найтавых кніг уводзяць у тэкст выключна праз падрабязнае апісаньне ягоных ботаў. Вышэй аўтарскае вока прынцыпова не падымаецца. Прыём, пазьней адпрацаваны і адшліфаваны Роб-Грые да поўнай і пераможнай бліскучасьці.
Так што «новы раман» быў не такі ўжо новы. Хутчэй, стары, як Эўропа пасьля другой сусьветнай. Але нарадзіцца пад пяром Набокава ён ня мог. Тут патрэбныя былі іншыя погляды на літаратуру. Іншае насеньне. Напрыклад, апэльсінавыя костачкі.
Нарадзіўся Роб-Грые 18 жніўня 1922 у Берасьці... Ну, не зусім у Берасьці, а ў Брэсьце, Брэсьце-Францускім. І ў дваццаць сем гадоў, працуючы спэцыялістам па цытрусавых, напісаў свой першы раман «Un régicide», які нікому не падаўся цікавым і быў вернуты аўтару зь ветлівай парадай перачытаць клясыкаў і не пераймаць Жан-Соля Партра. Затое ўжо дзьве наступныя кніжкі, «Гумкі» і «Вуаёр», узьнесьлі сьціплага агранома са зьнешнасьцю марскога ваўка да вяршыняў славы. А разам зь ім — і сам «новы раман», нешта сярэдняе паміж таварыствам мёртвых паэтаў і бюро па ўліку і стандартызацыі. «Новы раман», які бяз Роб-Грые наўрад ці меў хаця б нейкія шанцы на прызнаньне. Бо яму хапала ўсяго: навізны, сьвежасьці, экспэрымэнтальнасьці і эпатажу — бракавала толькі таленту, і Роб-Грые велікадушна пазычыў яму свой.
Кожны вуаёр, кожны візыянэр і візіяніст, які завітвае ў сьвет Роб-Грые, ведае, што няма нічога больш цікавага за рэчы. Што гэта рэчы рухаюцца, дзейнічаюць, гавораць — а мы стаім. Гэта ня значыць, што мы — нежывыя. Проста нам ня трэба перамяшчацца, каб апраўдаць сваё існаваньне. Дастаткова перамяшчаць рэчы. І здарыцца дзіва: паўстануць і сюжэты, і героі, і інтрыга.
Толькі вось рэчы ня створаныя для таго, каб завяршацца і завяршаць. Раманы Роб-Грые — гэта бясконцыя гісторыі, якіх магло і ня быць, і якія нястомна сьведчаць пра тое, што яны могуць быць зусім іншыя, і што наагул няважна: якой быць гісторыі. Выдатны падман, што зьдзяйсьняе літаратура. Падман, які вымагае падрыхтоўкі — хаця б пачатковай ваеннай. Бо інакш вытрымаць яго цяжка; старонцы так на трыццатай высьвятляецца, што вонкава такі займальны сюжэт разьвіваецца толькі дзеля таго, каб аўтар захінуў яго медным тазам свайго генія. Генія рэчавага сьвету.
Роб-Грые падобны да такога сабе Вэргілія, які вядзе чытача па слоўным пекле, не пераймаючыся тым, што гэта мусіць некалі скончыцца. Ну калі, калі ж яны адбудуцца: катарсіс, катастрофа або проста які-небудзь канец? — нецярпліва пытаецца чытач. Ня ведаю, адказвае аўтар. Магчыма, мінулым летам. Дзе сэнс? — не адстае чытач, роспачна хапаючы аўтара з рукаў.
Дзе-дзе... У Марыенбадзе.