Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка з Беларусі атрымала нямецкую прэмію за «Гісторыю аднаго гея»


Сем журналістаў з усяго сьвету ўзнагароджаныя ў Бэрліне Нямецкай прэміяй у галіне СМІ за садзеяньне палітыцы разьвіцьця. Сярод іх журналістка з Беларусі Вольга Малафеечава.

Журналістку з Берасьця (Radio Start) узнагародзілі за артыкул «Гісторыя аднаго гея». 14 жніўня прэмію 2000 эўра ўручылі сямі журналістам з розных краін сьвету — аўтарам выдатных работ, якія прыцягнулі ўвагу грамадзкасьці да праблемы правоў чалавека, паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Па словах кіраўніка міністэрства Дзірка Нібэля (Dirk Niebel), менавіта ў краінах з найбольш складанымі ўмовамі працы многія журналісты выяўляюць «незвычайны запал і прафэсійную стараннасьць». «Прысуджэньнем лепшым зь іх Нямецкай прэміі ў галіне СМІ за садзеяньне палітыцы разьвіцьця, мы імкнемся адзначыць гэтыя якасьці і падкрэсьліць значэньне права на свабоду меркаваньняў і свабоду слова для нямецкай палітыкі разьвіцьця», — зазначыў міністар.

Прэмія даецца штогод ад 1975 года. Яе прысуджаюць сумесна міністэрства па пытаньнях эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця ФРН і мэдыякампанія Deutsche Welle (DW). У 2013 годзе, акрамя нямецкіх журналістаў, яна ўпершыню прысуджаецца аўтарам, якія жывуць і працуюць за межамі Нямеччыны: з краін Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амэрыкі, Блізкага Усходу, Усходняй Эўропы, паведамляе DW.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG