ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, у офісе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) — круглы стол у справе каталіцкага сьвятара, пробашча парафіі Зыходу Сьвятога Духа ў Барысаве Ўладзіслава Лазара, які з 31 траўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Пачатак у 12.00.
Менск, у рэдакцыі штотыднёвіка «Свободные новости плюс» — круглы стол «Вышэйшая адукацыя — крок наперад, два назад». Удзельнічаюць: кіраўнік Навуковага дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук, былы прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў і былы прарэктар Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту Ўладзімер Дунаеў. Пачатак у 11.00.
Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя «Аб падрыхтоўцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі да новага навучальнага году» з удзелам міністра адукацыі Сяргея Маскевіча. Пачатак у 11.00.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
778: На ар’ергард франкскай арміі Карла Вялікага напалі баскскія сяляне і зьнішчылі частку арміі. Сярод загіблых быў брэтонскі маркграф Хруодлянд (Ролянд), якому пазьней была прысьвечаная «Песьня пра Ралянда».
1007: Заснаваньне гораду Ушмаль, цэнтру цывілізацыі мая
1248: Пачынаецца будаўніцтва Кёльнскага сабору.
1537: Заснаваны горад Асунсьён, сучасная сталіца Парагвая.
1483: Адбылося сьвяточнае адкрыцьцё Сіксьцінскай капэлы
1945: Карэя атрымала незалежнасьць ад Японіі.
1947: Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.
1948: У паўночнай частцы паўвыспы Карэя заснаваная Рэспубліка Карэя.
1960: Рэспубліка Конга атрымала поўную незалежнасьць ад Францыі.
1969: Пачаўся Фэстываль музыкі і мастацтва Вудсток.
1971: Бахрэйн атрымаў незалежнасьць.
У гэты дзень нарадзіліся:
1195: Антоні Падуанскі, партугальскі францысканец, тэоляг, каталіцкі сьвяты.
1769: Напалеон Банапарт, францускі імпэратар.
1771: Вальтэр Скот, ангельскі пісьменьнік.
1831: Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.
1858: Міхаіл Пліс, праваслаўны сьвятар, прыхільнік беларусізацыі царквы.
1927: Аляксандр Крывіцкі, беларускі мовазнаўца.
1960: Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідэр гурту «Крама».
1963: Валеры Леванеўскі, прадпрымальнік, палітык, грамадзкі дзеяч, былы палітычны зьняволены і вязень сумленьня.
У гэты дзень памерлі:
1382: Кейстут, вялікі князь літоўскі.
1954: Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.
1988: Мікола Дварэцкі, беларускі хадэцкі дзеяч, паэт.
1990: Віктар Цой, расейскі рок-музыка, лідэр рок-гурту «Кіно».
ЦЫТАТА ДНЯ
Спыніцца можна пры пад’ёме, але не пры падзеньні.
Напалеон Банапарт