Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў забойстве Сьвятланы Хіневіч узяты пад варту


Падазраваны ў забойстве начальніка аддзелу кадраў РУП «Менск-Крышталь», сябры ЦВК Сьвятланы Хіневіч узяты пад варту, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту Беларусі па Менску Аляксандар Герасімаў.

Цела Сьвятланы Хіневіч са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі знайшлі 4 жніўня.

Затрыманы — сусед забітай, нарказалежны мужчына 1978 году нараджэньня, раней пад судом ня быў. Ён цяпер у шпіталі, там выстаўлены пост міліцыі.

Абвінавачаньне падазраванаму пакуль ня выстаўлена. Яму прызначылі комплексную псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу.

Падазраванага знайшлі ў ягонай кватэры непрытомным, са шматлікімі рэзанымі ранамі, вострай стратай крыві.

На думку сьледчых, ён спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам.

9 жніўня, калі ён апрытомнеў, у прысутнасьці адваката зь ім пачалі праводзіць сьледчыя дзеяньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG