ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. У Нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя «Вынікі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця за I паўгодзьдзе 2013 года». Прымаюць удзел намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Ярашэнка і намесьнік міністра фінансаў Максім Ермаловіч. Пачатак а 12.00.
Менск. Ізраільскі культурны цэнтар пры амбасадзе Ізраіля і музэй гісторыі Менску прадстаўляюць выставу «Па сьлядах Шагала ў Ізраілі» у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15). Афіцыйнае адкрыцьцё адбудзецца а 18.00 пры ўдзеле амбасадара Ізраіля Іосіфа Шагала.
Менск. У офісе партыі БНФ хрысьціянскія дэмакраты правядуць круглы стол, прысьвечаны праблеме эпізаотыі афрыканскай чумы сьвіней і зьнішчэньня сьвінога пагалоўя ў прыватных гаспадарках і сьвінакомплексах. Пачатак а 12.00.
Менск,. У Нацыянальным гістарычным музэі адбудзецца адкрыцьцё выставы «Выратаваныя каштоўнасьці». Пачатак а 17.00.
Менск. У сталічным паб-клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16) — канцэрт лідэра магілёўскага гурту «Сэрца дурня» Цімафея Яравікова. Пачатак а 19.00.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1655 ― захоп маскоўскім войскам сталіцы ВКЛ ― Вільні
1815 — Напалеон адправіўся ў высылку на востраў Сьвятой Алены
1945 — Другая Сусьветная вайна: СССР аб’явіў вайну Японіі
1949 — у Страсбуры адкрылася першая сэсія Рады Эўропы
1966 — У Кітаі абвешчаны пачатак «культурнай рэвалюцыі»
1990 — Ірак анэксаваў Кувэйт, што хутка прывяло ды вайны ў Пэрсыдзкай затоцы
1974 — Прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан абвясьціў, што сыходзіць у адстаўку ў сувязі з уотэргейцкім скандалам.
2006 ― усталяваныя дыпляматычныя зносіны паміж Беларусьсю і Чарнагорыяй
2008 — пачатак расейска-грузінскай вайны
У гэты дзень нарадзіліся:
1879 ― Эмільяна Сапата, мэксыканская рэвалюцыянэрка
1882 ― Уладзіслаў Старэвіч, рэжысэр-аніматар беларускага паходжаньня
1926 ― Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане
У гэты дзень памерлі:
1530 ― Канстанцін Астроскі, гетман ВКЛ
1780 ― Тадэвуш Рэйтан, ваенны і палітычны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
1977 ― Леў Гарошка, беларускі сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзяяч
ЦЫТАТА ДНЯ
Вас могуць ненавідзець, але тыя, хто ненавідзіць вас, ня здольныя перамагчы, пакуль вы не пачняце ненавідзець іх, і не загубіце самі сябе.
Рычард Ніксан, з прамовы ў дзень сыходу ў адстаўку