Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каб улада пачула, народ мусіць гаварыць гучней»


«Хай едуць у Чарнобыль і там размнажаюцца!»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:09 0:00
Наўпроставы лінк

«Хай едуць у Чарнобыль і там размнажаюцца!»

У мясьцінах у Смалявіцкім раёне, дзе плянуецца збудаваць «беларуска-кітайскі індустрыяльны парк», цяжка знайсьці хоць каго, хто б прыязна ставіўся да ідэі будоўлі тут заводаў, элітнага жытла з казіно і прыезду вялікай колькасьці кітайцаў ды іншых замежнікаў.

Вяскоўцы й дачнікі занепакоены высечкай лесу, магчымай шкодай Пятровіцкаму вадасховішчу і нават пагрозай, што ўчасткі ў іх забяруць. І тым, што дагэтуль слаба разумеюць уладныя пляны.

— Мы ж нічога ня ведаем, — кажа дачніца зь вёскі Бярозавая Гара спадарыня Надзея. — З той схемы я так і не зразумела, дзе што будзе будавацца. І калі нашае любае вадасховішча будзе задзейнічанае, дык у якіх мэтах і як?

— Усё ж будзе забруджанае, — непакоіцца спадарыня Ванда. — І наагул мы баімся, што нашых дачных участкаў ня стане.

— Усё ў нас забяруць, і мы, вядома ж, сыдзем. На тэхнічнай тэрыторыі дачы не патрэбныя, і нам яны стануць не патрэбныя, — сумна канстатуе спадарыня Фаіна. — Будзем сядзець у горадзе на 9-м паверсе.

Непрыемную для ўладаў статыстыку пацьвярджае й старшыня садаводзкага таварыства «Алеся», што ў раёне вёскі Бярозавая Гара, Пётар Максімук:

— У нашым таварыстве нікога ня ведаю, хто б быў за гэты парк — усе супраць.

Да абяцанак Лукашэнкі даць незадаволеным добрую зямлю ў іншым месцы людзі ставяцца надзвычай скептычна.

— Ніхто нікому нічога проста так ня дасьць, — кажа спадарыня Ванда.

— А каб нешта пабудаваць, трэба будзе зноў пачынаць усё з нуля. Мы ўжо пачыналі з нуля, усё жыцьцё працавалі — а прыйдзецца зноў працаваць. А я ўжо хачу нарэшце й пачаць адпачываць.

Замест прывідных замежных інвэстыцыяў жыхароў раёну больш цікавяць невялікія штодзённыя праблемы: дарогі й транспарт, газыфікацыя. Шмат гадоў вяскоўцы Лазовага Куста дамагаліся, каб ім зрабілі дарогу да бліжэйшага дачнага пасёлку — 450 мэтраў. Улады толькі адсылалі з адной інстанцыі ў іншую ды жаліліся на адсутнасьць сродкаў. У выніку вяскоўцы склаліся, самі знайшлі пясок, купілі шчэбеню і самі зрабілі сабе дарогу. Цяпер жадаюць мець аўтобус.

А ў Бярозавай Гары ўжо былі пабудавалі два аўтобусныя прыпынкі, адзін нават
Усё што нам трэба — дарога і аўтобус. А кітайцы для гэтага непатрэбныя
з паветкай — і стаяць дарма, бо аўтобус не пускаюць. Жыхары вёскі й дачнікі прабіраюцца да свайго абсталяванага, але пустога прыпынку з дальняга, дзе ходзіць аўтобус на Сокал, цераз трасу М1. У даслоўным сэнсе «цераз» — скрозь дзірку ў агароджы, бо на пераход ва ўладаў таксама «няма сродкаў».

Жыхары «прыпаркавых» паселішчаў часта чулі ад розных чыноўнікаў: «Вось прыйдуць кітайцы і ўсё вам зробяць».

— А нашто нам кітайцы? — дзівіцца жыхарка Бярозавай Гары Галіна. — Гэткае і самі б зрабілі, каб захацелі.

— У нас тут побач будзе нібыта «жылая зона», дарагія катэджы, — кажа Лявон Тарасенка з Лазовага Куста. — Дык для іх дарогу, мабыць, зробяць, транспарт ім пусьцяць — а мы застанемся ў цені, нас, вядома ж, зноў адрэжуць, скажуць: «Няма сродкаў на вас, сродкі патрэбны на катэджы».

— Сродкаў у нашых уладаў дастаткова, і не такія вялікія ў нас просьбы —
Чым мы горш за кітайцаў? Мы ж наадварот — гаспадары гэтай зямлі!
проста трэба паважліва ставіцца да народу. А кітайцы для гэтага непатрэбныя. Калі ўлады кітайцам будуць даваць нейкія льготы, дык людзі будуць патрабаваць і сабе гэткія ж. Чым мы горш? Мы наадварот — гаспадары гэтай зямлі!

Неразуменьне выклікае й само месца для будоўлі, высечка лясоў паблізу вялікага места.

— Гэта ж лёгкія Менску! — кажа спадар Лявон. — Тут лес высякаць падобна да злачынства. Лес расьце стагоддзямі. Вось на маёй радзіме, на Магілёўшчыне, ёсьць пустыя тэрыторыі, каля Шклова палі толькі з кустарнікам — хай бы будавалі там. Хоць бы далей.

— Хай едуць у Чарнобыль! — перабівае яго сусед. — Там зямлі многа, чарназём — хай там размнажаюцца й жывуць як хочуць.

Але ўсе просьбы й заявы жыхароў Менску й Смалявіцкага раёну застаюцца непачутымі.

— Мы пісалі і ў выканкамы, і ва ўрад — але рашэньне пачаткова было прынятае бяз нас, — кажа спадарыня Надзея. — Цяпер ладзяць нейкія слуханьні, робяць выгляд, што й мы граем не апошнюю ролю ўва ўсім гэтым. Але дзе нашая роля бачная?

— Я ня ведаю, чаму ўлада не прыслухоўваецца — мабыць, народу трэба гучней прамаўляць, — задумваецца старэйшы жыхар Лазовага Куста спадар Лявон. І прыгадвае партызанку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG