Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбол, ёга, ровар і шопінг — простыя спосабы скінуць лішнія калёрыі


Парады ад мэдычнай старонкі рэсурсу Huffingtonpost, як лёгка і весела скінуць лішнюю вагу.

Лета — час фізычнай актыўнасьці. Існуе шмат карысных, нават сьмешных спосабаў, як, гуляючыся, спаліць лішнія калёрыі. Паспрабуйце хаця б адзін ці некалькі адначасова.

Езьдзіць на ровары


Згодна з Self.com, вывеўшы ровар з гаражу і паезьдзіўшы ўсяго 7 хвілін, можна спаліць 50 калёрый. Гэта ідэальны актыўны адпачынак для ўсёй сям’і

Адпыльваць дом


Мы знаходзім усё апраўданьні, каб адкласьці працу па хаце, але 13 хвілін чысткі кватэры адпыльвачам забірае 54 калёрыі.

Танчыце


Адзінаццаць хвілінаў танцаў спальвае да 56 калёрыяў.


Займайцеся ёгай


Ёга — адзін з найлепшых заняткаў для зьняцьця стрэсу. 17 хвілін заняткаў лёгкай ёгай пазбаўляе вас 50 калёрый і да таго ж дазволіць вам адчуваць сябе спакойна і свабодна.

Смажце на грылі


19 хвілінаў прыгатаваньня барбэкю спальвае 50 калёрыяў, паводле дадзеных часопісу Fitness


Пайдзіце ў вандроўку


Ліце пот і дасьледуйце прыроду на сваім шляху. Праз 6 хвілін падарожжа вы можаце спаліць 54 калёрыяў.

Згуляйце ў футбол

Гуляючы ў футбол, вы губляеце 54 калёрыяў за 18 хвілін.


Пакасіце газон


Восем хвілін касьбы дапамогуць вам спаліць 52 калёрыі.


Памыйце машыну


За 15 хвілін — чыстая машына, і 54 калёрыі — далоў!


Паспрабуйце веславаньне


12 хвілін — і 54 калёрый як не было.


Лезьце на гару


Ужо за 4 хвіліны гэтага занятку вы спальваеце 50 калёрыяў.


Займайцеся шопінгам

Калі вашы сродкі дазваляюць, гэты занятак бяспройгрышны: за 20 хвілінаў паходу па крамах вы можаце аднавіць гардэроб на лета і да таго ж спаліць 50 калёрый.


Памыйце падлогу ў хаце


Так, праца па хаце — гэта сумна, але майце на ўвазе, што пасля 12 хвілін прыборкі вы спалілі 50 калёрый, і ваша падлога будзе чыстай.

Гэтыя і іншыя спосабы хутка спаліць 50 калёрый на сайце Huffingtonpost.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG