Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каір: 40 забітых


Дэманстрацыя каля будынку Рэспубліканскай гвардыі ў Каіры 8 ліпеня.
Дэманстрацыя каля будынку Рэспубліканскай гвардыі ў Каіры 8 ліпеня.

У Каіры сёньня ў сутыкненьнях каля будынку Рэспубліканскай гвардыі, дзе прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Эгіпту Мухамада Мурсі праводзілі акцыю пратэсту, загінулі не менш за 40 чалавек, больш за 300 параненыя.

Пра гэта паведаміла міністэрства аховы здароўя Эгіпту.

Камандаваньне эгіпецкага войска заявіла, што агонь па дэманстрантах адкрылі «узброеныя тэрарысты», якія атакавалі ваенную базу Рэспубліканскай гвардыі, дзе, як мяркуецца, знаходзіцца пад вартай Мурсі. Вайскоўцы паведамляюць, што пры нападзе загінуў адзін вайсковец. Паводле агенцтва DPA, арыштаваныя каля 200 чалавек па абвінавачваньні ў спробе штурму казармаў.

Рух «Браты-мусульмане» абвінавачвае ў гібелі прыхільнікаў скінутага прэзыдэнта узброеныя сілы краіны.

Радыкальная ісламісцкая партыя «Аль-Нур», якая падтрымала адхіленьне ад улады Мурсі, заявіла сёньня аб выхадзе з перамоваў па фармаваньні новага ўраду — у знак пратэсту супраць стральбы каля будынку Рэспубліканскай гвардыі.

У сераду Мухамад Мурсі быў адхілены ад улады вайскоўцамі. Часовым кіраўніком дзяржавы прызначаны старшыня канстытуцыйнага суда Адлі Мансур.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG