Гэтыя выказваньні карэспандэнту Свабоды пракамэнтаваў каталіцкі публіцыст Пётра Рудкоўскі:
«Гэта звычайная дыпляматычная размова, якая мае сымбалічнае значэньне. Але яна ня мела на мэце вырашаць нейкія глыбінныя справы, а папросту падтрымліваць па меры магчымасьці добрыя зносіны паміж каталіцкім касьцёлам і беларускай дзяржавай».
Карэспандэнт: «А якія праблемы ёсьць у каталіцкай царквы ў Беларусі, якія праблемы надзённыя?»
Рудкоўскі: «Тут праблема з душпастырствам і выкананьнем пастырскай паслугі. Гэта, так бы мовіць, справа кадраў, якая часткова зьяўляецца ўнутранай справай касьцёла. У сэнсе запрашэньня замежных сьвятароў для пастырскай паслугі — гэта ўжо месца ўзаемадзеяньня са сьвецкімі ўладамі. Справа дазволаў на будаўніцтва касьцёлаў і пэўных працэдураў з дакумэнтацыяй, якая застаецца на гэты момант даволі складанай. Гэта з такіх асноўных праблемаў на мяжы сутыкненьня касьцёла і дзяржавы».
Карэспандэнт: «А тое, што Лукашэнка пажадаў, каб ксяндзы былі грамадзянамі Беларусі?»
Рудкоўскі: «Сьвятары перадусім павінны быць сьвятарамі, мусяць прысьвяціць сябе служэньню Богу і людзям. З касьцельнага пункту гледжаньня нацыянальнасьць мае другаснае значэньне. У касьцельных законах прадпісана, што найлепш, калі сьвятары паходзяць з гэтай зямлі. Але гэта звычайная сытуацыя па ўсім сьвеце, калі служаць замежныя сьвятары. Зразумела, калі там з Польшчы сьвятар прыяжджае, дужа важна, каб ён стараўся вывучыць беларускую мову і разумеў беларускі мэнталітэт. І многія сьвятары, якія прыяжджаюць з Польшчы, яны даволі добра валодаюць беларускай мовай і добра ўпісваюцца ў гэты кантэкст».
Карэспандэнт: «А што тычыцца візыту папы Рымскага ў Беларусь? Як вынікае з афіцыйных паведамленьняў, гэтае пытаньне не закраналася. Наколькі верагодна, што пасьля папскага легата і сам папа можа прыехаць у Беларусь?»
Рудкоўскі: «На дадзены момант няма падставаў спадзявацца на блізкі прыезд папы Рымскага. Па-першае, не адчуваецца, што папа Францішак будзе рабіць стаўку на частыя падарожжы. Тым цяжэй рабіць перадпасылку, што папа зрабіў бы выключэньне і прыехаў у Беларусь, калі ёсьць 150 іншых дзяржаваў, дзе ёсьць каталікі. Мы крыху прывыклі да стылю Яна Паўла ІІ, які вельмі часта падарожнічаў. Папа Францішак хіба ня будзе такім вандроўнікам. Але тут нельга выключаць якога-кольвечы варыянту».