Бурыць агароджу камунальнікі сёньня прыехалі да дома сьвятара, што на вуліцы Мяшчанскія палосы, 21, а шостай гадзіне раніцы. Разам зь імі былі двое міліцыянтаў, прадстаўнік камунальнай службы і чыноўнік з райвыканкаму. Пасьля непрацяглага супрацьстаяньня з абаронцамі агароджы камунальнікі вялікім пагрузчыкам звалілі цагляныя слупы. Цэглу паскідалі перад домам у груд. Зьнішчэньне агароджы заняло меней за дзьве гадзіны.
«Яны ведалі, што мы будзем супраць, таму, пакуль уся сям’я спала, яны й прыехалі. Тым больш — мы веруючых людзей склікалі, каб яны дапамаглі нам іх спыніць. Яны прыехалі наўмысна раніцай», — камэнтуе разбурэньне плота жонка сьвятара Тацяна Радчанка.
Жанчына заяўляе, што лішак зямлі яны маюць законна. У лісьце з Кастрычніцкага райвыканкаму, датаваным 2003 годам, пазначана, што дзялянка ўзаконеная на падставе выдадзенага тэхпашпарту.
Прадстаўнік камунальнай службы на пытаньне, ці маюць права ягоныя падначаленыя бурыць агароджу, заявіў:
«Выконваецца рашэньне гарвыканкаму па зносе незаконнага плота, узьведзенага на дзяржаўнай зямлі. Калі людзей просім, каб яны гэта зрабілі самі акуратна, то яны гэтага ня робяць і не разумеюць. Тры гады доўжыцца гэтая эпапэя».
Карэспандэнт: «А яны захапілі лішнюю тэрыторыю?»
Камунальнік: «Так, захоп дзяржаўнай зямлі».
Першая спроба адабраць зямлю ў шматдзетнай сям’і сьвятара адбылася ў 2010 годзе. Тады на дапамогу прыйшлі вернікі. Потым былі яшчэ спробы камунальнікаў пабурыць агароджу, але безвыніковыя. Апошні раз журналісты і вернікі ў чаканьні камунальнікаў зьбіраліся на двары Віталя Радчанкі сёлета ўвесну, але тады ніхто не прыехаў.
Паводле чыноўнікаў, лішак зямлі ў Віталя Радчанкі — дваццаць сотак. Сьвятар судзіўся, але два суды прайграў. Тым ня менш працягваў дамагацца ўзаконьваньня прылеглай да дому тэрыторыі, якую ягоная сям’я ўпарадкавала. Тацяна Радчанка кажа, што нават пасьля таго, як агароджу пабурылі, будуць дамагацца справядлівасьці.
І сам Радчанка, і сёньня ягоная жонка цьвердзяць, што ўлада па-асабліваму ставіцца да іх як да вернікаў. У доме праводзяцца набажэнствы для прыхільнікаў царквы хрысьціян веры эвангельскай.
«Тут жыве пастар і запрашае паству на малітву. Былі мы на кватэры — мы там маліліся. Дзе пастар, там і паства. Мы разумеем, што яны хочуць закрыць наш дом ад дарогі, што мы такія небясьпечныя людзі. Хоць да нас можа зайсьці любы чалавек на служэньні і паслухаць, што мы прапаведуем. У нас жа супраць улады нічога няма. Мы дабраслаўляем Беларусь і молімся за Беларусь», — зазначае Тацяна Радчанка.
Паводле прадпісаньня з райвыканкаму сям’я Радчанкаў мусіць аплаціць выдаткі камунальнікаў на знос агароджы. Інакш пагражаюць спагнаць гэтыя грошы праз суд.
Дом сям’я Радчанкаў узьвяла больш за дваццаць гадоў таму на тарфяным полі, якое выдзелілі для забудовы катэджамі. Праблемаў зь лішкам зямлі не было. Цяпер ад вуліцы Габраўскай катэджы сьцяной адгароджваюць шматпавярховымі дамамі, бо тут, як тлумачаць чыноўнікі, праведзеныя камунікацыі, а гэта робіць новую будоўлю значна таньнейшай. Тым часам, як сьцьвярджаюць гаспадары катэджаў, шматпавярховікі пачалі ўздымаць грунтовыя воды, якія затапляюць падвалы катэджаў. Вада не перасыхае нават у сёлетнюю сьпёку. Затоплены склеп і ў Радчанкаў.
У доме пастара вернікі зьбіраюцца на богаслужэньні.
Вернікі двойчы судзіліся за агароджу, але гэтыя суды прайгралі.