На працэсе будзе прысутнічаць і распавядаць Радыё Свабода пра хаду разбору журналістка Юлія Лапіцкі — беларуска, былая супрацоўніца беларускай і рускай службаў Радыё Швэцыя. Паводле Юліі, яна пазнаёмілася з Класкоўскай у 2010 годзе, падчас акцыі пратэсту каля амбасады Беларусі ў Стакгольме. Лапіцкі рабіла з Класкоўскай інтэрвію для радыё, дапамагала ёй. Напярэдадні працэсу журналістка адказала на некалькі пытаньняў Радыё Свабода.
РС: У якіх умовах Класкоўская утрымліваецца? Колькі чалавек у камэры? Чым яна можа карыстацца ў камэры? Ці дазволеныя спатканьні са сваякамі і сябрамі на гэтай стадыі працэсу?
Лапіцкі: З таго, што я чула ад людзей, якія мелі зь ёй кантакт, спачатку Вольга знаходзілася ў камэры строгага рэжыму. Гэта адзіночная камэра, ёй былі забароненыя кантакты, там не было ні газэт, ні тэлевізара, ні інтэрнэту. Так яна ўтрымлівалася два з паловай месяцы. Потым яе перавялі ў камэру агульнага рэжыму. Гэта таксама адзіночка, але з гэтай камэры з 8.00 да 16.30 можна выходзіць, хадзіць па турме. Там ёсьць трэнажорная заля, тэлевізар, яна можа сустракацца зь іншымі вязьнямі. Там ёсьць расейскамоўныя вязьні, ёсьць расейскамоўныя і сярод супрацоўнікаў турмы, у яе склаліся добрыя стасункі зь некаторымі зь іх.
Яна можа сустракацца са сваякамі і сябрамі, гэта пэўная працэдура. Трэба падаць заяўку на гэта, заяўка павінна быць падпісаная Вольгай і тым чалавекам, які хоча зь ёй сустрэцца. Ім прызначаюць час, і сустрэча адбываецца. Вольга мае права на 10 хвілін тэлефоннай гутаркі на тыдзень, якія аплачвае турма. Яна тэлефануе звычайна маці.
Вязьні таксама атрымліваюць грошы, у камэры строгага рэжыму ёй выдавалі 80 крон на тыдзень, гэта каля 8 эўра. Я ведаю, што яна таксама падпрацоўвала, але ня ведаю, колькі яна зарабляла.
РС: Хто аплачвае адваката Класкоўскай і колькі гэта каштуе?
Лапіцкі: Паводле закону, чалавек, якога абвінавачваюць у цяжкім злачынстве, мае права на адваката, якога аплачвае дзяржава. Яна сустракаецца з адвакатам 2-3 разы на тыдзень, ня менш за гадзіну кожная сустрэча. Паслугі адваката каштуюць 100 эўра за гадзіну.
Тут былі абнародаваныя разьлікі, што кожны вязень у Швэцыі каштуе дзяржаве прыкладна 300 эўра за дзень, гэта і заробкі пэрсаналу турмы, і ўтрыманьне памяшканьняў, і харчаваньне.
РС: Што будзе спрабаваць давесьці суду абарона? Што падабаронная была справакаваная ці дзейнічала ў стане афэкту?
Лапіцкі: Я ня ведаю. Але сама Вольга адмаўляе сваю віну цалкам, яна кажа, што калі яна гэта і рабіла, то яе справакавалі. Але дакладна я даведаюся пра гэта ў судзе.
РС: Ці мае гэты выпадак нейкі розгалас у Швэцыі — і як асобны выпадак, і як ілюстрацыя лёсу жанчыны-імігранткі?
Лапіцкі: Гэта тут ніяк не асьвятляецца. Наконт гэтай справы былі дзьве маленькія нататкі — адна ў мясцовай газэце, што жанчына спрабавала забіць свайго былога мужа, і ў нацыянальнай газэце было таксама невялічкае паведамленьне. Але і там і там ня згадвалася ні паходжаньне Вольгі, ні яе імя. Тут не прынята, калі ідзе крымінальная справа, падаваць нейкую прыватную інфармацыю пра чалавека, каб гэта не пашкодзіла яму ў жыцьці па-за кратамі.
РС: Ці ёсьць у Швэцыі дыскрымінацыя, прадузятае стаўленьне судовай і шырэй — праваахоўнай сыстэмы адносна жанчын ці замежнікаў?
Лапіцкі: Я асабіста лічу, што калі справядлівы суд існуе, то гэта швэдзкі суд і суд іншых скандынаўскіх краін. Я веру ў аб’ектыўнасьць швэдзкай судовай сыстэмы. Іншая справа, што жанчыны-імігранткі трапляюць у цяжкое становішча. Сыстэма ставіцца да ўсіх аднолькава, але ў імігрантак менш шанцаў выйграць сваю справу. Жанчыны, якія сюды прыяжджаюць, выходзяць замуж за швэдаў, на працягу 2 гадоў ня маюць права на сталае жыхарства, яны могуць атрымаць гэтае права толькі ў выпадку, калі іх стасункі з мужамі працягваюцца. Часам мужчыны гэтым карыстаюцца.
Замежніцы часта не размаўляюць па-швэдзку і не разумеюць швэдзкай сыстэмы, не разумеюць сваіх правоў, ня ведаюць, куды ім зьвяртацца і якія пытаньні задаваць. Ёсьць і праблема сацыяльных сувязяў, няма сям’і, сяброў. Так што сыстэма справядлівая, але эмігранткі знаходзяцца, зразумела, ў больш уразьлівым становішчы.
РС: Колькі часу прыкладна можа працягнуцца працэс?
Лапіцкі: Працэс працягнецца 2 дні 4-5 ліпеня. Але прысуд будзе абвешчаны толькі прыкладна праз 2 тыдні. Аднак гэта тэхнічная працэдура, сам працэс скончыцца ў гэтую пятніцу.