Паведамляецца, што афіцыйны статус швэдзкі дыплямат, хутчэй за ўсё, атрымае толькі ў верасьні, пакуль ён не атрымаў акрэдытацыі ад беларускага МЗС.
Марціну Обэргу 42 гады, у Менск ён прыехаў разам з жонкай. Дагэтуль дыплямат працаваў у амбасадзе Швэцыі ў Маскве, дзе кіраваў эканамічным аддзелам.
Аб аднаўленьні працы швэдзкай амбасады ў Беларусі ў красавіку ў сваім Twitter паведаміў міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт. «Пасьля пэўных складанасьцяў неўзабаве мы зноў накіруем часовага паверанага кіраваць нашай амбасадай у Менск. Гэта добра для кожнага», — напісаў ён.
1 жніўня 2012 году ўлады Беларусі паінфармавалі Швэцыю пра тое, што не працягваюць акрэдытацыю амбасадару Стэфану Эрыксану. Дыплямата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасьці. У адказ на гэта швэдзкія ўлады заявілі, што ня прымуць новага амбасадара Беларусі і рэкамэндавалі двум супрацоўнікам амбасады РБ пакінуць Стакгольм. 8 жніўня 2012 году МЗС Беларусі абвясьціў пра адкліканьне ўсіх супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Стакгольме. Швэдзкаму боку прапанавалі адклікаць усіх сваіх дыпляматаў зь Менску.