У інтэрнэт-віктарыне ўзяло ўдзел каля 600 чалавек, зь іх 10 выйшлі ў фінал.
Для ўдзелу ў фінале ў сядзібе руху «За свабоду» сабраліся толькі 4 фіналісты — з Горадні, Нясьвіжу, Слоніма і Берасьця. Яны павінны былі выканаць два заданьні: пісьмова адказаць на пытаньні, зьвязаныя з паўстаньнем 1863 году, а таксама адказаць на вуснае заданьне.
У выніку першае месца і галоўны прыз узяў Васіль Герасімчык з Слоніма. Другое месца ў Паўла Абламскага зь Берасьця і трэцяе ў Алеся Лапо зь Нясьвіжу.
Сябрамі журы былі літаратуразнаўца і пісьменьнік Язэп Янушкевіч, краязнаўца Віктар Сырыца і намесьнік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
Вітаючы ўдзельнікаў конкурсу Язэп Янушкевіч адзначыў, што на афіцыйным узроўні 150-годзьдзе паўстаньня і 175 гадоў з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага амаль што не адзначаецца. Але яго натхняюць людзі, якія самастойна цікавяцца гэтым пэрыядам гісторыі і гэта сьведчаць аб тым, што ў беларукай справы ёсьць будучыня.