Паводле інфармацыі абароннага ведамства Літвы, самалёты беларускіх ВПС пастаянна дысьлякаваліся на гэтай базе, а расeйскія маглі на яе прылятаць і знаходзіцца неабмежаваны час.
«Таму ў вайсковым сэнсе гэта не стварае дадатковай пагрозы. У палітычным сэнсе гэта, вядома, не зьяўляецца дэманстрацыяй ўзаемнага даверу і добрасуседзкай волі ні з боку Расеі, ні з боку Беларусі», — гаворыцца ў прадстаўленым BNS адказе Мінабароны Літвы.
«Міністэрства абароны лічыць, што Беларусь не зьяўляецца варожай дзяржавай, што яна зьяўляецца незалежнай дзяржавай і ў яе ёсьць права самой вырашаць, ці дазваляць заснаваньне вайсковых баз іншай дзяржавы на сваёй тэрыторыі», — заяўляюць у вайсковым ведамстве Літвы.
Днямі і міністар абароны Літвы Юозас Олекас сказаў у інтэрвію парталу Delfi , што спакойна ставіцца да намеру Расеі стварыць у Беларусі сваю авіяцыйную базу. Паводле яго, зьяўленьне базы лягічна выцякае зь беларуска-расейскай інтэграцыі.
«Прыйшоў такі час, калі гэтая інтэграцыя, асабліва ў галіне абароны, паміж гэтымі дзяржавамі ўзмацняецца», — адзначыў міністар.
Пры гэтым Олекас выказаў меркаваньне, што вага Расеі ў палітыцы Беларусі павялічваецца. «Што да самастойнасьці, то, я думаю, шмат залежыць ад таго, у якой форме гэта ўзаконьваць. Але я мяркую, што фінансавая залежнасьць і іншыя рэчы павялічаць вагу Расеі ў палітыцы Беларусі», — падкрэсьліў ён.
Аб стварэньні расейскай авіябазы ў Лідзе ў сераду паведаміў галоўнакамандуючы ВПС РФ генэрал-лейтэнант Віктар Бондараў.
«Стварэньне расейскай авіябазы ў Беларусі — гэта вынік выкананьня міжурадавага пагадненьня аб умацаваньні вайсковага складніка саюзнай дзяржавы. Як удзельніца саюзнай дзяржавы Расея абавязаная сфармаваць і мець там сваю авіябазу», — заявіў генэрал журналістам.
Адказваючы на пытаньне, ці будзе авіябаза чыста расейскай або супольнай расейска-беларускай, генэрал Бондараў заявіў: «Спачатку яна будзе расейскай, а потым паглядзім».