Тэрмін зьняволеньня Зьмітра Дашкевіча заканчваецца ў канцы жніўня. Як Наста Дашкевіч успрыняла ўчорашні званок міліцыянтаў з пытаньнем пра тое, ці ня будзе яна супроць пражываньня Зьмітра Дашкевіча ў яе кватэры пасьля вызваленьня з гарадзенскай турмы? Наста Дашкевіч ня лічыць гэты званок прыкметай датэрміновага вызваленьня мужа:
«Я ня маю на гэта спадзеву. Хутчэй за ўсё, і дзякуй Богу, калі ён нарэшце выйдзе 28 жніўня, як гэта прапісана, на жаль, у апошнім прысудзе яму».
Наста Дашкевіч мяркуе, што званок міліцыянтаў зьвязаны з будучым рашэньнем аб пастаноўцы Зьмітра Дашкевіча на нагляд, што значна абмяжуе ягоную свабоду.
Наступным за Дашкевічам — у пачатку верасьня — мае выйсьці на волю вязень івацэвіцкай калёніі, актывіст анархісцкага руху Аляксандар Францкевіч. Маці палітвязьня Тацяна Францкевіч кажа, што гэта мае адбыцца на тры дні раней, чым плянавалася:
«У калёніі казалі, што павінен вызваляцца 6 верасьня, але адвакат падняў паперы, і аказалася, што 3 верасьня — на тры дні раней. Нават адвакат рабіў з гэтай нагоды запыт да судзьдзі Хвайніцкай, якая судзіла сына. Ад яе прыйшла папера, што сапраўды 3 верасьня. І вось зараз адвакат адаслаў гэты дакумэнт на зону. Але я не выключаю, што ўсё можа адбыцца і раней. Ведаю, што 23 ліпеня ў Бруселі павінна адбыцца гэтае паседжаньне па Беларусі, Макей атрымаў права паехаць у Эўропу, таму — можа, сапраўды пра нешта дамовяцца раней? Хацелася б спадзявацца, вядома».
Аднак прыкметаў таго, што ў івацэвіцкай калёніі, дзе трымаюць Аляксандра Францкевіча, неяк рыхтуюцца да яго датэрміновага вызваленьня, маці палітвязьня ня бачыць. Тацяна Францкевіч згадала, што зусім нядаўна, на пачатку чэрвеня, сын адбыў 5 сутак у турэмным карцэры паводле рашэньня начальніка калёніі.
Наступным, у канцы сьнежня гэтага году, павінен вызваліцца з «хіміі» Павал Севярынец. Ці ёсьць у яго зьвесткі пра вызваленьне раней за прызначаныя судом 3 гады? Я дазваніўся ў вёску Куплін Пружанскага раёну да Паўла Севярынца адразу пасьля абеду, калі палітвязень сьпяшаўся на працу ў мясцовую гаспадарку. Павал сказаў, што ён толькі што быў у камэндатуры, дзе яму нічога не казалі пра падрыхтоўку да датэрміновага вызваленьня.
У красавіку 2014 году прыйдзе чарга вызваляцца палітвязьню Мікалаю Аўтуховічу, асуджанаму за захоўваньне некалькіх патронаў на 5 гадоў і 2 месяцы. Праваабаронца Алег Воўчак, які лістуецца зь вязьнем гарадзенскай турмы Аўтуховічам, не выключае, што таго могуць адпусьціць датэрмінова. «Але ў выпадку, калі пачнуць датэрмінова вызваляць іншых палітвязьняў», — робіць агаворку Алег Воўчак:
«Такое магчыма. Прыкмета — тое, што Макей атрымаў дазвол езьдзіць у Эўропу. А другое — беларускія ўлады зараз будуць весьці перамовы па „Ўсходняму партнэрству“ і мусяць усіх палітвязьняў перавесьці каго ў статус умоўна асуджаных, каго на „хімію“. А ў Аўтуховіча застаецца нявырашанай праблема здароўя — у турме яму немагчыма правесьці пратэзаваньне зубоў, а канваяваньне такіх асуджаных у шпіталь не прадугледжана. Таму могуць гэтую прычыну скарыстаць і вызваліць датэрмінова».
Алег Воўчак мяркуе, што калі пачнуць вызваленьне са Зьмітра Дашкевіча, то скончаць былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам, асуджаным на 6 гадоў зьняволеньня.
Жонка палітвязьня Марына Адамовіч, аднак, ня верыць, што датэрміновае вызваленьне палітвязьняў стаіць у беларускіх уладаў на парадку дня, і адмаўляецца камэнтаваць гэтую тэму. Пра апошнія турэмныя навіны свайго мужа Марына Адамовіч ведае няшмат:
«Ужо тры лісты ад яго не дайшлі. Ён піша дакладна ў пэўныя дні, каб я магла кантраляваць, дык вось тры лісты не дайшлі да мяне. Прынамсі, яшчэ ёсьць шанец атрымаць адзін зь іх, можа, заўтра яшчэ прыйдзе, але па тэрмінах ужо чацьвёрты ліст павінен прыйсьці. Пра адзін ліст дакладна ведаю ад адваката, што яго канфіскавалі».
Марына Адамовіч мяркуе, што стаўленьне да Мікалая Статкевіча з боку ўладаў застаецца ранейшым — паказальна жорсткім.
21 чэрвеня палітвязьня, актывіста анархісцкага руху Арцёма Пракапенку пакаралі пазбаўленьнем права на харчовую перадачу падчас доўгатэрміновага спатканьня з маці. Арцёма Пракапенку трымаюць у магілёўскай калёніі і лічаць злосным парушальнікам рэжыму. З 7 гадоў пакараньня ён адбыў 2 з паловай гады. Маці палітвязьня Віялета Пракапенка кажа, што ў сына няма шанцаў на датэрміновае вызваленьне, калі не ўмяшаецца «вялікая палітыка».